Раённы аддзел унутраных справаў (скарочана РАУС; рас. Районный отдел внутренних дел, РОВД) — падразьдзяленьне Міністэрства ўнутраных справаў у раёнах Беларусі. Заснаваныя ўладамі СССР, адна з асноваў прарасейскага рэжыму Лукашэнкі[1].

У Менску дзейнічаюць раённыя ўпраўленьні ўнутраных справаў (скарочана РУУС, рас. Районное управление внутренних дел, РУВД).

ГісторыяРэдагаваць

Прафэсійная савецкая міліцыя ў Беларусі існуе зь лютага 1918 году, калі ўтварыўся крымінальны вышук БССР. У 1924 годзе адкрыліся першыя раённыя аддзелы НКВД БССР (пазьнейшыя РАУС)[2]. У 1934 годзе яны сталі структурнай часткай НКВД СССР[3]. У Другую сусьветную вайну першыя раённыя аддзелы НКВД адкрыліся ў заходняй частцы Беларусі, занятай савецкімі войскамі. У час вайны з Трэцім Райхам у 1941 годе ўсе аддзелы фактычна спынілі сваё існаваньні з прычыны адыходу савецкіх войскаў зь Беларусі. Аднавілі сваю працу ў 1944 году, калі Беларусь зноў занялі савецкія войскі. Заснаваныя пазьней РАУС зьявіліся ў асноўным з прычыны зьменаў ва ўнутраным тэрытарыяльным падзеле (напрыклад, Ленінскі і Кастрычніцкі пасьля падзелу Горадні на мескія раёны).

Сьпіс РУУС места МенскуРэдагаваць

Сьпіс дзейных РУУС:

Сьпіс РАУС Берасьцейскае вобласьціРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС[4]:

Сьпіс РАУС Віцебскае вобласьціРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС[5]:

Сьпіс РАУС Гарадзенскае вобласьціРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС[6]:

Сьпіс РАУС Гомельскае вобласьціРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС[8]:

Сьпіс РАУС і УУС Магілеўскае вобласьціРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС і УУС[9]:

Сьпіс РАУС Менскае вобласьціРэдагаваць

Сьпіс дзейных РАУС[10]:

Парушэньне закону і катаваньніРэдагаваць

  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 10 жніўня 2020 году ва ўнутраным двары Кастрычніцкага РУУС м. Менску супрацоўнікі ставілі на калені і зьбівалі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў[11].
  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (відэазапіс), што 11 жніўня 2020 году на тэрыторыі Мададэчанскага РАУС супрацоўнікі карных сілавых структураў выкідвалі з машыны затрыманых і зьбівалі іх на зямлі. Праўдзівасьць запісу пацьвердзілі ў прэс-службе Мададэчанскага РАУС[12].
  • Існуюць дакумэнтальныя сьведчаньні (фотаздымкі), што 8 лістапада 2020 году ва ўнутраным двары Савецкага РУУС м. Менску больш за тры гадзіны трымалі дзясяткі затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, якія стаялі тварам да сьцяны з паднятымі рукамі за сьпінамі. Згодна з Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэньнях фізычная асоба, у дачыненьні да якой ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, тэрмін якога цягнецца больш за тры гадзіны, мусіць утрымліваецца ў месцах, вызначаных органамі, якія вядуць адміністрацыйны працэс. Гэтыя месцы вызначаюцца Правіламі ўтрыманьня фізычных асобаў, у дачыненьні да якіх ужываецца адміністрацыйнае затрыманьне, дзе падаецца вычарпальны сьпіс адпаведных памяшканьняў, сярод якіх няма ўнутраных двароў РУУС[13].
  • 11 лістапада 2020 году ў Цэнтральным РУУС м. Менску каля дзьвюх гадзінаў трымалі цяжка зьбітага невядомымі прыхільнікамі Лукашэнкі жыхара Менску Рамана Бандарэнку, у выніку чаго па запозьненай шпіталізацыі ён апынуўся ў вельмі цяжкім стане[14] і на наступны дзень памёр у лякарні[15].
  • Паводле сьведчаньняў жыхара Берасьця Сяргея Стракозава, 10 жніўня 2020 году сотні затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама выпадковых людзей, больш за тры гадзіны трымалі ў спартовай залі Берасьцейскага РАУС, дзе жорстка зьбівалі[16].
  • Паводле сьведчаньняў жыхароў Ліды Яраслава Весяловіча[17] і Ўладзіслава Калышкі[18], 11 жніўня 2020 году затрыманых удзельнікаў мірных пратэстаў, а таксама выпадковых людзей, трымалі ў мыйні Лідзкага РАУС, дзе жорска зьбівалі, аблівалі вадой, абражалі і не выпускалі ў туалет.
  • 18 сьнежня 2020 году ініцыятыва BYPOL апублікавала відэа ад 12 жніўня зь некаторымі імёнамі супрацоўнікаў карных сілавых структураў, сярод якіх ёсьць супрацоўніца Партызанскага РУУС м. Менску Ліліяна Жылянкова (рас. Лилиана Жиленкова), на якім відаць, як у спартовай залі Фрунзэнскага РУУС м. Менску затрыманых зьбівалі дручкамі, патрабавалі іх аблізваць, у нецэнзурнай форме з ужываньнем удараў спрабавалі дамагчыся «прызнаньняў» ва ўдзеле на пратэстах у складзе групаў[19].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Бывший следователь: «Власть держится за счет силовых структур, которым щедро платит. Скоро деньги закончатся», Gazeta.by, 24.09.2020 г.
  2. ^ Гісторыя Бялыніцкага РАУС(недаступная спасылка), УУС Магілеўскага аблвыканкама
  3. ^ Ільінскі М., Пазднякоў В. Міліцыя // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 143.
  4. ^ УУС Берасьцейскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
  5. ^ УУС Віцебскага аблвыканкама
  6. ^ Сьпіс дзейных РАУС(недаступная спасылка)
  7. ^ Гарадзенскі аддзел унутраных справаў на транспарце(недаступная спасылка)
  8. ^ УУС Гомельскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
  9. ^ УУС Магілеўскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
  10. ^ УУС Менскага аблвыканкама(недаступная спасылка)
  11. ^ «Ставили на колени, избивали». Как обращались с задержанными на акциях в одном из РУВД — фото и видео, TUT.BY, 12.08.2020 г.
  12. ^ Пантелеева Е. «Перегоняли в автозак и били». Читатели присылают видео о том, как силовики обращались с задержанными, TUT.BY, 20.08.2020 г.
  13. ^ Гуштын А. Внутреннего двора РУВД в списке мест содержания нет. Задержанных часами держали на улице с поднятыми руками, TUT.BY, 9.11.2020 г.
  14. ^ «Шанцаў зусім мала». Збіты на «плошчы Перамен» Раман Бандарэнка знаходзіцца ў Бальніцы хуткай дапамогі, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г.
  15. ^ Памёр збіты Раман Бандарэнка з Плошчы перамен, Наша Ніва, 12 лістапада 2020 г.
  16. ^ «Разложили. Избивали дубинками. Некоторых — до визга». Брестчанин — о том, как провел ночь в спортзале РОВД, TUT.BY, 18.08.2020 г.
  17. ^ «Хотелось отключиться — но обливали водой и били». Лидчанин — о том, как их избивали на мойке местного РОВД, TUT.BY, 18.08.2020 г.
  18. ^ «Ползли на локтях, ведь руки за головой». Еще один лидчанин — о том, что творилось на мойке местного РОВД, TUT.BY, 20.08.2020 г.
  19. ^ Катаваньні пратэстоўцаў у Фрунзэнскім РУУС 12 жніўня. ВІДЭА, Радыё Свабода, 18 сьнежня 2020 г.