Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі

грамадзкае аб’яднаньне былых праваахоўнікаў Беларусі, заснаванае ў 2020 годзе ў Варшаве пад скаротам «Байпол»
(Перанакіравана з «BYPOL»)

Каардынаты: 52°14′48″ пн. ш. 21°0′16″ у. д. / 52.24667° пн. ш. 21.00444° у. д. / 52.24667; 21.00444

«Аб’ядна́ньне сілавіко́ў Белару́сі» — грамадзкае аб’яднаньне былых праваахоўнікаў Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 2020 году ў Варшаве (Польшча) пад скаротам «Байпол» ад беларуская паліцыя.

«Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі»
Абрэвіятура «АСБ»
Дата ўтварэньня 20 кастрычніка 2020 (4 гады таму)
Юрыдычны статус грамадзкае аб’яднаньне
Мэта аднаўленьне правапарадку ў Беларусі
Штаб-кватэра акруга Сяродмесьце, мікрараён Муранаў, вул. Длуга, д. 29[1]
Месцазнаходжаньне Варшава
Дзейнічае ў рэгіёнах Польшча
Афіцыйныя мовы беларуская, расейская
Колькасьць супрацоўнікаў звыш 200 (2021 год)
Сайт bypol.org/by

На 2021 год налічвала звыш 200 прафэсійных афіцэраў з 11 ведамстваў Беларусі: Апэратыўна-аналітычнага цэнтру, Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, Дзяржаўнага мытнага камітэту, Дзяржаўнага памежнага камітэту, Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, Камітэту дзяржаўнага кантролю, Міністэрства ўнутраных справаў, пракуратуры, Службы бясьпекі прэзыдэнта, Сьледчага камітэту і Ўзброеных сілаў. Супрацоўнікі «АСБ» знаходзіліся ў 18 краінах, у тым ліку ў:

22 красавіка 2021 году суд Чыгуначнага раёну Гомеля прызнаў тэлеграм-канал «BYPOL» экстрэмісцкім. У выніку распаўсюджваньне інфармацыі з гэтага каналу цягне адміністрацыйную адказнасьць[3]. 12 студзеня 2022 году гэты ж суд прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў ды іншыя інтэрнэт-рэсурсы ініцыятывы[4].

У лістападзе 2021 года МУС прызнала BYPOL экстрэмісцкім фармаваньнем[5]. Стварэньне такога фарміраваньня або ўдзел у ім з’яўляецца ў Беларусі крымінальным злачынствам[6].

У жніўні 2022 году Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь прызнаў арганізацыю тэрарыстычнай[7].

15 лютага 2024 году шасьцярым заснавальнікам BYPOL завочна прызначылі буйныя турэмныя тэрміны[8].

Дзейнасьць

рэдагаваць

На 2021 год «Аб’яднаньне сілавікоў Беларусі»:

  • дапамагала пацярпелым праваахоўнікам;
  • распрацоўвала рэформу праваахоўнай сыстэмы;
  • утварала праваахоўную ўстанову;
  • далучала супрацоўнікаў са складу праваахоўных органаў;
  • выкрывала злачынствы ўраду праз каналы ў Тэлеграме (ААЭ) і «Ютубе» (ЗША), а таксама ў сацыяльных сетках «Аднаклясьнікі» (Расея) і «Фэйсбук» (ЗША);
  • уносіла вінаватых чыноўнікаў у Адзіную кнігу рэгістрацыі злачынстваў (АКРЗ);
  • расьсьледавала выбарчыя злачынствы чыноўнікаў у 2020 годзе[9].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць