Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Унутраныя войскі Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь — вайсковая арганізацыя Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, заснаваная ў сакавіку 1992 году
Унутраныя войскі МУС Беларусі | |
![]() Эмблема (2025 год) | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | УВ МУС Беларусі |
Позва | Абавязак! Гонар! Айчына! |
Папярэднік | 43-я канвойная дывізія |
Дата ўтварэньня | 24 сакавіка 1992 (33 гады таму) |
Від | вайсковая |
Праўны стан | дзяржаўная арганізацыя |
Задача | абарона жыцьця і здароўя грамадзянаў ад злачынных замахаў |
Сядзіба | Ленінскі раён, вул. Маякоўскага, д. 97[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Каардынаты | 53°52′4″ пн. ш. 27°34′16″ у. д. / 53.86778° пн. ш. 27.57111° у. д.Каардынаты: 53°52′4″ пн. ш. 27°34′16″ у. д. / 53.86778° пн. ш. 27.57111° у. д. |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Камандзір | Мікалай Карпянкоў |
Начальнік штабу | Аляксандар Быкаў |
Намесьнік | Зьміцер Мікша |
Начальнік тылу | Віталь Наркевіч |
Асноўныя асобы | Уладзімер Сталяр (памагаты камандзіра)[2] |
Управа | Штаб |
Галоўная ўправа | Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | 3-я брыгада спэцпрызначэньня |
Гадавы бюджэт | 375 753 949 Br[3] |
Расходы | 375 753 949 рублёў[4] (2024 год; 108 177 328 $)[5] |
Колькасьць работнікаў | 12 тыс. (2025 год) |
Старонка ў сеціве | mvd.gov.by/by/page/vnutrennie-vojska |
Унутраныя войскі МУС Беларусі ў Вікісховішчы |
Паводле 8-га артыкула Закону 1993 году, прэзыдэнт Беларусі прызначаў камандзіра ўнутраных войскаў і ягоных намесьнікаў, зацьвярджаў будову і колькасьць унутраных войскаў ды іх разьмяшчэньне, а таксама пералік узбраеньня, баявой і адмысловай тэхнікі і сродкаў[6].
Віды службы
рэдагавацьНа 2025 год ва Ўнутраных войсках Беларусі прадугледжвалася 9 відаў баявой службы:
- патрульна-паставая — змаганьне са злачыннасьцю ў грамадзкіх месцах паселішчаў і пры перавозках;
- на масавых мерапрыемствах — папярэджаньне адміністрацыйных прапапарушэньняў;
- каравульная — канвой і ахова асуджаных і ўтрымваных пад вартай;
- кантралёраў — нагляд за асуджанымі ў папраўчай калёніі;
- выведкі і вышуку — вызначэньне месцазнаходжаньня і затрыманьне асобаў у вышуку;
- сапэрная — абясшкоджаньне і зьнішчэньне выбуховых прыстасаваньняў і неразарваных боепрыпасаў у паселішчах;
- рэжымна-камэнданцкая — забесьпячэньне ладу надзвычайнага і ваеннага становішчаў;
- рэжымна-карантынная — ізаляцыйна-абмежавальныя захады і ахова грамадзкай бясьпекі пры пошасьці;
- вайсковай загароды — абмежаваньне доступу ў раёны небясьпечных дзеяньняў[7].
Таксама прадугледжвалася вайскова-аркестровая служба. 28 красавіка 1995 году палкоўнік Мікалай Жарко заснаваў узорна-паказальны аркестар на больш як 50 музыкаў. Ад 1998 году аркестар штогод браў удзел у міжнародных фэстах у Францыі, Італіі, Гішпаніі, Нямеччыне, Брытаніі і Ірляндыі. 11 верасьня 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 763 аб наданьні аркестру годнасьці заслужанага за значны ўнёсак ў разьвіцьцё нацыянальнай культуры. Сярод іншага, у лістападзе 1996 году заснавалі ансамбль песьні і танцу ў складзе 25 чалавек, які ў 2011 годзе таксама стаў заслужаным за аранжыроўку беларускіх песьняў з балетнай трупай. Салістамі ансамблю былі Аляксандра Аўраменка і Тацяна Шатэрнік, Арцём Пякарскі і Андрэй Анісімаў, з удзелам якіх адбываліся ў Беларускай філярмоніі і канцэртных пляцоўках[8].
Для прызначэньня на пасаду жаўнера, сяржанта і прапаршчыка патрабавалася сярэдняя адукацыя, а пры заняцьці пасады афіцэра — сярэдняя спэцыяльная або вышэйшая. Таксама ўмовай была адсутнасьць адбыцьця пакараньня паводле выраку суду. Без адрыву ад службы дапускалася паступленьне ў вайсковую навучальную ўстанову. Выхад на пэнсію атрымлівалі пры дасягненьні 48 гадоў пасьля выслугі 20 гадоў на вайсковай службе або пры працоўным стажы цягам 25 гадоў, зь якіх 12,5 гадоў мела складаць вайсковая служба[9].
Мэты і задачы
рэдагавацьДзейнасьць рэгулюецца Законам ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XII «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь». Перад унутранымі войскамі МУС Беларусі пастаўлены наступныя мэты і задачы:
- аказаньне садзейнічаньня органам унутраных справаў у ахове грамадзкага парадку, у тым ліку забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі, рэжымаў надзвычайнага й ваеннага становішчаў(be);
- ахова папраўчых калёніяў, лячэбных папраўчых устаноў і ажыцьцяўленьне сумесна зь іх адміністрацыямі нагляду за асуджанымі;
- канваяваньне і ахова асуджаных і асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай;
- удзел у вышуку асобаў, якія ўцяклі з-пад аховы і нагляду ў папраўчых установах, ад вайсковых каравулаў пры канваяваньні;
- ахова асабліва важных дзяржаўных аб’ектаў і спэцыяльных грузаў;
- абясшкоджваньне і зьнішчэньне неразарваўшыхся авіяцыйных боепрыпасаў, іншых неразарваўшыхся боепрыпасаў у населеных пунктах, правядзеньне работ па праверцы паведамленьняў аб устаноўцы выбуховых прыладаў, іх выяўленьні, абясшкоджваньні і зьнішчэньні на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
- удзел у тэрытарыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь.
Склад войска
рэдагавацьВальнае войска — 12 тысячаў чалавек. Структура:
- Галоўная ўправа начальніка ўнутранымі войскамі (штаб, управы, аддзелы і службы)
- Цэнтральны архіў УВ МУС Беларусі. Захоўваў дакумэнты ўстановаў унутраных войскаў, штабоў цывільнай абароны Беларусі да 1994 году і вайсковых частак цывільнай абароны Беларусі 1993—1995 гадоў[10].
- Цэнтральны музэй УВ МУС Беларусі. Адчыніўся 8 траўня 2001 году ў адпаведнасьці з Загадам камандзіра УВ ад 8 кастрычніка 1999 году. Меў 2 залі, першая зь якіх зьмяшчала вайсковую вопратку і зброю IX—XIX стагодзьдзяў. На плошчы 210 кв.м выстаўлялі звыш 1500 прадметаў, у тым ліку звыш 600 фатаграфіяў і гістарычных дакумэнтаў, звыш 100 мэдалёў і ордэнаў Беларусі і Савецкага Саюзу, 15 манэкенаў у вайсковым абмундзіраваньні і халодная зброя, а таксама пальная зброя і боепрыпасы. Наведваньне было бясплатным[11].
- 6 асобных спэцыяльных міліцэйскіх брыгадаў (далей — АСМБр):
- 1-я АСМБр (ВЧ 5448) — Менск; Асобны стралковы батальён (ВЧ 5529) у складзе 1-й АСМБр (Менск)
- 2-я АСМБр (ВЧ 3310) — в. Аколіца (Менскі раён); асобны стралковы батальён (в. Навасяды[удакладніць!]); асобная патрульная рота (Салігорск) у складзе 2-й АСМБр
- 4-я АСМБр (ВЧ 7404) — Баранавічы; асобны патрульны батальён (Горадня, ВЧ 5522); асобны патрульны батальён (Брэст, ВЧ 5526); асобныя стралковыя падразьдзяленьні
- 5-я АСМБр (ВЧ 6713) — Магілёў; асобны патрульны батальён (Бабруйск, ВЧ 5527); асобны стралковы батальён (м-ка Вейна)
- 6-я АСМБр (ВЧ 5525) — Гомель; асобны стралковы батальён (в. Міцькі); асобныя патрульныя роты (Шацілавічы, Мазыр і Рэчыца)
- 7-я АСМБр (ВЧ 5530) — Віцебск; асобны патрульны батальён (ВЧ 5524); асобныя стралковыя падразьдзяленьні;
- 3-я асобная Чырвонасьцяжная брыгада спэцыяльнага прызначэньня(en):
- ВЧ 3214 (Менск) — 3 батальёны спэцыяльнага прызначэньня; рота разьведкі спэцыяльнага прызначэньня; рота забесьпячэньня спэцыяльных апэрацыяў (кантрактная служба); рота ганаровай варты; батальён забесьпячэньня;
- ВЧ 3032 (Менск) — спэцыяльны атрад хуткага рэагаваньня;
- Асобны батальён аховы БелАЭС (ВЧ 7434) — Варнянскі сельсавет, Астравецкі раён, Гарадзенская вобласьць.
- Факультэт унутраных войскаў Вайсковай акадэміі Беларусі (Першамайскі раён, Уруччаўская вуліца, дом 1а). Для паступленьня патрабавалася здаць 2 экзамэны па беларускай або расейскай мове і па гісторыі Беларусі або матэматыцы[12].
Мінуўшчына
рэдагаваць24 сакавіка 1992 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 150 аб пераўтварэньні 43-й канвойнай дывізіі ўнутраных войскаў МУС Беларусі, створанай 28 лістапада 1991 году, ва Ўнутраныя войскі МУС Беларусі. 13 траўня 1992 году Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўхваліла Загад № 16 аб зацьвярджэньні будовы ўнутраных войскаў, у склад якіх увайшлі:
- Управа ўнутраных войсаў МУС Беларусі;
- 345-я канвойная брыгада (в/ч 7404, Менск) на аснове 345-га канвойнага палка;
- 626-ы канвойны полк (в/ч 6713, Магілёў);
- 362-і апэратыўны полк (в/ч 3214, Менск);
- 41-ы спэцыяльны матарызаваны полк міліцыі (в/ч 5448, Менск);
- 1-ы асобны батальён міліцыі (АБМ; в/ч 5523, Магілёў) на аснове 143-га асобнага спэцыяльнага матарызаванага батальёну міліцыі (АСМБМ);
- 2-і АБМ (в/ч 5524, Віцебск) на аснове 144-га АСМБМ;
- 3-і АБМ (в/ч 5525, Гомель) на аснове 145-га АСМБМ;
- 4-ы АБМ (в/ч 5525, Горадня) на аснове 161-га АСМБМ;
- 612-ы навучальны полк (в/ч 3032, Баранавічы)[13].
30 кастрычніка 1992 году МУС Беларусі зацьвердзіла Загад № 47 аб пераўтварэньні 345-й канвойнай брыгады ў 1-ю асобную брыгаду ўнутраных войскаў (в/ч 7404, Менск), а 626-га канвойнага палка — ў 2-ю асобную брыгаду ўнутраных войскаў (в/ч 6713, Магілёў). 20 студзеня 1993 году МУС Беларусі ўхваліла Загад № 1, якім пераўтварыў: 362-і апэратыўны полк — у 5-ы асобны батальён спэцыяльнага прызначэньня (в/ч 3214, Менск), 612-ы навучальны полк — навучальны цэнтар унутраных войскаў (в/ч 3032, Баранавічы), а 41-ы міліцэйскі полк — у 3-ю асобную міліцэйскую брыгаду (в/ч 5448, Менск). Таксама Загадам № 1 ва Ўнутраныя войскі МУС Беларусі ўлучылі факультэт унутраных войскаў[13]. 3 чэрвеня 1993 году быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь», пачаўся працэс зьмяненьняў і рэфармаваньня войскаў. 4 чэрвеня 1993 году МУС Беларусі зацьвердзіла Загад № 23 аб утварэньні 6-га і 7-га міліцэйскіх батальёнаў у Берасьці (в/ч 5526) і Барысаве (в/ч 5527) адпаведна. 11 лістапада 1993 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 776-18, якой абнавіў будову Ўнутраных войскаў МУС Беларусі, у склад якіх увайшлі:
- Управа камандуючага УВ МУС Беларусі;
- 1-я асобная брыгада (в/ч 7404, Менск);
- 2-я асобная брыгада (в/ч 6713, Магілёў);
- 3-я асобная міліцэйская брыгада (в/ч 5448, Менск);
- навучальны цэнтар (в/ч 3032, Баранавічы);
- 1-ы асобны міліцэйскі батальён (АМБ; в/ч 5523, Магілёў);
- 2-і АМБ (в/ч 5524, Віцебск);
- 3-і АМБ (в/ч 5525, Гомель);
- 4-ы АМБ (в/ч 5525, Горадня);
- 5-ы АМБ спэцпрызначэньня (в/ч 3214, Менск);
- 6-ы АМБ (в/ч 5526, Берасьце);
- 7-ы АМБ (в/ч 5527, Барысаў);
- факультэт і катэдра тактыкі ўнутраных войскаў і інжынэрна-тэхнічных сродкаў аховы (ІТСА) пры Менскай вышэйшай вайсковай каманднай вучэльні[13].
26 кастрычніка 1994 году прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ № 162 аб перападпарадкаваньні штабоў і часьцей грамадзянскай абароны Міністэрству ўнутраных справаў Беларусі, якія ўлучылі ў склад унутраных войскаў. 26 кастрычніка 1994 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 208, якім перадаў у склад Унутраных войскаў МУС Беларусі 334-ы гвардзейскі мотастралковы полк Узброеных сілаў Беларусі. 7 сьнежня 1994 году Кабінэт міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 234-1 аб перамяшчэньні вайсковай часьці 5527 (7-ы асобны міліцэйскі батальён) з Барысава ў Бабруйск, а ўправы в/ч 7404 (1-я асобная брыгада) зь Менску ў Баранавічы. 8 лістапада 1995 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 451-38, якім зацьвердзіў існае разьмяшчэньне і будову УВ МУС Беларусі. 24 лістапада 2000 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб перадачы штабоў цывільнай абароны ў Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі[13].
22 кастрычніка 2001 году быў падпісаны Ўказ № 601 «Аб заснаваньні нагруднага знака ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь» «За самаадданую службу». У 2003 годзе Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынята новая рэдакцыя Закону «Аб унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь».
У 2020 годзе пад камандаваньнем генерал-маёра Юрыя Назаранкі ўнутранымі войскамі было зьдзейсьнена спроба жорсткага падаўленьня мірных пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 году. У выніку войскі былі разгромленыя па ўсёй краіне. Войска змагло абараніць толькі сядзібу А. Лукашэнкі.
14 траўня 2025 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 196 аб заснаваньні афіцыйных геральдычных знакаў Унутраных войскаў Беларусі. Указам засноўваліся эмблема, сьцяг і нагрудны знак «За выдатную службу», а таксама ўдакладняліся выява і апісаньне нагруднага знака «За самаадданую службу». Пры гэтым зацьвярджаліся палажэньні аб гэтых геральдычных знаках. Эмблема Ўнутраных войскаў Беларусі займела скарот на беларускай мове «УВ МУС». Сьцяг у крапавым адценьні зьмяшчаў дэвіз па-беларуску «Доўг! Гонар! Айчына!» і прызначаўся для ўсталяваньня ў месцах пастаяннага разьмяшчэньня злучэньняў і вайсковых часьцей, у навучальных установах і пры правядзеньні гульняў. Нагрудны знак «За выдатную службу ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь» таксама меў беларускамоўныя надпісы «За выдатную службу» і «УВ МУС Беларусі» ды прызначаўся для ўзнагароджаньня за больш як 15 гадоў выслугі, ўзорнае выкананьне службовых абавязкаў і пасьпяховае выкананьне задачаў. Нагрудны знак «За самаадданую службу» меў 2 ступені і даваўся за выяўленыя пры выкананьні задачаў сьмеласьць і рашучасьць, высокую прафэсійнасьць і самаадданасьць[14].
Камандуючыя
рэдагаваць- ггенэрал-маёр Уладзімер Барысенка (1991—1992)[13]
- генэрал-лейтэнант Канстанцін Платонаў (1993—1994)
- генэрал-лейтэнант Валянцін Агалец (1994—1995)
- генэрал-лейтэнант Юры Сівакоў (1995—1999)
- генэрал-маёр Юры Жадобін (1999—2003)
- генэрал-маёр Валер Гайдукевіч (2003—2012)
- генэрал-маёр Юры Караеў (2012—2019)
- генэрал-маёр Юры Назаранка (15 кастрычніка 2019—19 лістапада 2020)
- генэрал-маёр Мікалай Карпянкоў (з 19 лістапада 2020)
Начальнікі штабу
рэдагаваць- генэрал-маёр Ігар Бурмістраў (з 1 лютага 2018)
- генэрал-маёр Аляксандар Быкаў (на 2025 год)
Міжнародныя санкцыі
рэдагавацьУ выніку выбараў і пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе кіраўніцтва ўнутраных войскаў трапіла пад санкцыі. Так, 2 кастрычніка 2020 году ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ўключылі камандуючага УВ Юрыя Назаранку й яго намесьніка Хазалбека Атабекава[15][16], 17 сьнежня — першага намесьніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба Ігара Бурмістрава[17], 21 чэрвеня 2021 году — новага камандуючага УВ Мікалая Карпянкова[18]. Супраць іх таксама ўвялі санкцыі Вялікабрытанія[19] й Швайцарыя[20]. Акрамя таго, Атабекаў, Назаранка й Карпянкоў былі ўключаныя ў санкцыйны сьпіс Канады[21][22] й сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[23][24]. 21 чэрвеня 2021 году пад санкцыі ЗША трапілі й самі ўнутраныя войскі[24].
У 2022 годзе Унутраныя войскі трапілі ў чорныя сьпісы Эўразьвязу, Швайцарыі ды Японіі[25], у 2023 годзе – пад санкцыі Канады[26].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Зьвесткі для сувязі з унутранымі войскамі (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Камандаваньне (Унутраныя войскі) (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=H12300328 — 2023.
- ^ А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 27 сьнежня 2023 г. № 328-З «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2024 год» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 30 сьнежня 2023 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Афіцыйныя курсы беларускага рубля ў адносінах да замежных валют, якія ўстанаўліваюцца штодзённа, на 31.12.2024 (3,4735 рублі за даляр) // Нацыянальны банк Беларусі, 31 сьнежня 2024 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Станіслаў Шушкевіч. Закон ад 3 чэрвеня 1993 г. № 2341-XІІ «Аб Унутраных войсках Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 21 траўня 2022 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Віды баявой службы (Унутраныя войскі) (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Вайскова-аркестровая служба ўнутраных войскаў (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Запрашаем на вайсковую службу паводле кантракту (Унутраныя войскі) (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Цэнтральны архіў унутраных войскаў МУС Рэспублікі Беларусь (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Цэнтральны музэй унутраных войскаў (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Факультэт унутраных войскаў УА "Вайсковая акадэмія Рэспублікі Беларусь (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ а б в г д Аляксандар Сяргеевіч Ішчук. 43-я Чырванасьцяжная канвойная дывізія УВ МУС СССР (з рукапісу кнігі «Ахвярнасьць») (рас.) // Вольга Ішчук, 28 жніўня 2016 г. Праверана 17 траўня 2025 г.
- ^ Заснаваны афіцыйныя геральдычныя сымбалі ўнутраных войскаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 15 траўня 2025 г. Праверана 16 траўня 2025 г.
- ^ Council Implementing Regulation (EU) 2021/339 of 25 February 2021 implementing Article 8a of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.) Праверана 2021-07-24 г.
- ^ 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. Сьпіс. Радыё Свабода (2020-10-02). Праверана 2021-09-13 г.
- ^ Два бізнэсоўцы і кампаніі ВПК: хто трапіў пад чарговыя санкцыі і што гэта за кампаніі. Радыё Свабода (2020-12-17). Праверана 2021-09-09 г.
- ^ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.). Белсат (2021-06-21). Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
- ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Searching for subjects of sanctions
- ^ Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2020-09-29). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Backgrounder – Sanctions related to Belarus (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2021-06-21). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ Treasury Sanctions Belarus Officials for Undermining Democracy (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2020-10-02). Праверана 2021-09-19 г.
- ^ а б Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
- ^ Внутрішні війська Міністерства внутрішніх справ Республіки Білорусь
- ^ Канада ввела санкции против Минобороны Белоруссии и Ивана Эйсмонта (рас.) РБК Архіўная копія ад 2023-09-01 г.