Пётар Гедыгольдавіч

Пётар Сенька Гедыгольдавіч (? — красавік 1451) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Маршалак гаспадарскі (1429), намесьнік смаленскі (1447—1451), кашталян віленскі (1451).

Пётар Сенька Гедыгольдавіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Памёр красавік 1451
Род Гедыгольдавічы[d]
Бацькі Юры Гедыгольд

Валодаў маёнткамі Вішневам, Волмай, Дзераўнай, Каменем, Налібакамі, Радашкавічамі ў Менскім павеце, Мірам і Сьвержанем у Наваградзкім павеце[1]

ІмяРэдагаваць

Формы імя ў гістарычных крыніцах: Szyenko Gyedigoldovycz (28 траўня 1434 году)[2], Siemion Gedygoldowicz (1434 год)[3]; Семен Кгедикговдович (1440—1444 гады)[4]; Сен(ь)ко Кгедкгольдович (1440—1451 гады)[5]; Сенько Кгедикголдович, Сенко Кгедкгольдовичъ або Семенъ Кгедикголдовичъ (1440—1492 гады)[6]; Сенько Дедикгодович (1444—1459 гады)[7]; Семен Кедикголдович (27 сакавіка 1451 году)[8]; Siemion Giedygoldowicz castellanus Vilnensis (7 красавіка 1451 году)[9]; Petrus Sienko Giedygoldowicz (1477 год)[3]; Senko Giedigoldowicz (8 сакавіка 1485 году)[10]; Petrus alias Szenko Gyedygoldowicz (1485 год)[11].

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага баярскага роду, сын Юрыя Гедыгольда. Прыклаў да актаў Гарадзенска-Троцкай уніі (1432—1432) уласную пячатку з гербам «Ляліва».

У 1430 годзе разам з Шадзіборам Валімонтавічам быў сярод пасольства ў Рым у справе каранацыі Вітаўта.

Фундаваў касьцёлы ў Вішневе і Радашкавічах.

Ажаніўся зь Мілохнаю, дачкой Кезгайлы Валімонтавіча.

Мова і культураРэдагаваць

Асноўныя артыкулы: Ліцьвіны і Русіны

У сваёй лацінамоўнай грамаце, дадзенай 7 красавіка 1451 году касьцёлу ў Радашкавічах, упамінуў «народныя» тэрміны «намесьнік» (capitaneus alias namiestnik) і «ўстаў» (alias ustaw)[9], а ў грамаце ад 9 красавіка 1451 году на заснаваньне касьцёла ў Вішневе ўпамінуў зямлю «з пашняй» (cum agro alias z pasznia) і лугі, «па-народнаму» называныя «сенажаці» (prata alias sianozaczy)[12]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[13].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Пазднякоў В. Гедыгольд // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 1. С. 522.
  2. ^ Грамота в.к.л. Сигизмунда Кейстутовича для Семена Гедигольдовича на двор Мир (1434), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  3. ^ а б Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 145.
  4. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 195.
  5. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 182.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 23, 29, 38, 52, 53.
  7. ^ Полоцкие грамоты XIII — начала XVI в. Т. 1. — М., 2015. С. 216.
  8. ^ Грамота виленского каштеляна Семена Гедигольдовича для Анны Бутримковны на двор Мир (1451), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  9. ^ а б Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 229.
  10. ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 400.
  11. ^ Грамота вдовы виленского каштеляна Петра (Сенька) Гедигольдовича Милохны на двор Мир (1485), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
  12. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
  13. ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.

ЛітаратураРэдагаваць