Саргоўд
Саргоўд (Сарголт, Саркоўт) — мужчынскае імя.
Саргоўд лац. Sargoŭd / Sarhoŭd | |
Saregaud | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Saro + Gaudo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сарголт, Саркоўт |
Вытворныя формы | Сіргоўд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Саргоўд» |
Паходжаньне
рэдагавацьСарыгаўд (Saregaud, Saregaudus[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Сарвіла, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Sarvilo, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3], а аснова -гаўд- (-гаўт-, -каўд-) (імёны ліцьвінаў Гаўдзін, Гаўтоўт, Гаўдземунда; германскія імёны Gaudin, Gautald, Gaudemund) — ад германскага *gautaz 'гот'[4] або гоцкага goþs 'добры, годны', godei 'дабро, годнасьць, цнота'[5].
Адпаведнасьць імя Саргоўд германскаму імю Saregaud прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6]. Адпаведнасьць гэтых імёнаў ён адзначыў яшчэ ў 1976 годзе[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilis Sorgołt Jurgiewicz (1492 год)[8]; бояринъ Вилькомирскии… Соркговтъ Миколаевичъ (каля 1516 году)[9]; бояръ нашыхъ: Михаила Сарковътовича (каля 1516—1517 гадоў)[10]; земли пустовъских в Неменчинскои волости… Сарковъташки (7 ліпеня 1518 году)[11]; Пашъко Соркговтовичъ[12], Сориговтъ Миколаевичъ[13], Милошъ Соркговъдовичъ[14] (1528 год); на боярыню повету Виленъского Соркговтовую Катерыну (8 сакавіка 1541 году)[15]; Катерина Соркговътовая (6 кастрычніка 1546 году)[16]; у войтовстве Мартина Соркговтовича (1557—1558 гады)[17]; Павелъ Петровичъ Сорковътовича… Юръи Пашковичъ Сорковтовича (1567 год)[18]; Jan, Sargałtow zięc (7 красавіка 1610 году)[19].
Носьбіты
рэдагаваць- Саргоўт Мікалаевіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Міхайла Саргоўтавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца паміж 1516 і 1517 гадамі
- Пашка Саргоўтавіч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Сарыгоўт Мікалаевіч — баярын Вількамірскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мілаш Саргоўдавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Альжбета Пятроўна Саркаўтовіч Тарвідовіч — вількамірская зямянка, якая ўпамінаецца ў 1598 годзе годзе[20]
На гістарычнай Віленшчыне існуе вёска Соргаўцы.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Gantier V. La langue, les noms et le droit des anciens Germains. — Berlin 1901. P. 317, 361.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 607, 1299.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 123, 126.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 130.
- ^ Юркенас Ю. Балтийские антропоосновы LIAUB-, DAG-, GUD- // Повідомлення Української ономастичної комісії. Вип. 15. — Київ: Наукова думка, 1976. С. 9.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 453.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1158.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1147.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 10 (1440—1523). — Vilnius, 1997. P. 43.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 74.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 229 (10) (1540—1541). — Vilnius, 2003. P. 142.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 234 (19) (1546—1548). — Vilnius, 2009. P. 47.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 48.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 544.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 49.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 6. ― Вильна, 1908. С. 332.