Рэльеф (скульптура)
від скульптуры
Рэлье́ф — від выяўленчага мастацтва, адзін з асноўных відаў скульптуры, у якім выява ствараецца з дапамогаю аб’ёмаў выступаючых над плашчыняю фону.
Віды рэльефу:
- Барэльеф (па-француску: bas-relief — нізкі рэльеф) — скульптурны альбо арнамэнтны рэльеф, выява якога выступае над плашчыняю фону як правіла ня болей чым на палову.
- Гарэльеф (па-француску: haut-relief — высокі рэльеф)— скульптурны альбо арнамэнтны рэльеф, выява якога выступае над плашчыняю фону больш чым напалову свайго аб’ёму.
- Контрарэльеф (па-лацінску: contra — супраць) — від паглыбленага рэльефу, своеасаблівы «нэгатыў» барэльефу.