Каталікон
Каталікон (грэц. καθολικόν — «галоўны, агульны храм») — малітоўная заля хрысьціянскага храма (у агульным сэнсе), сымбалізуе сусьвет.
У традыцыі грэцкае праваслаўнае царквы пад каталіконам разумеюць галоўны храм манастырскага комплексу, названы ў імя патрона манастыра. У той жа час у манастыры маглі існаваць яшчэ некалькі храмаў, якія дапаўнялі каталікон. У позьняй антычнасьці каталіконам сталі называць асноўнае памяшканьне храма.