Царква Сьвятога Мікалая (Станькаў)

Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Храм сьвяціцеля Мікалая Цудатворца
Адбудова царквы, кастрычнік 2010 г.
Адбудова царквы, кастрычнік 2010 г.
Краіна Беларусь
Вёска Станькаў
Адрас Негарэльская вул., д. 26[1]
Каардынаты 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417Каардынаты: 53°37′51″ пн. ш. 27°13′27″ у. д. / 53.63083° пн. ш. 27.22417° у. д. / 53.63083; 27.22417
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Менская 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль псэўдарускі
Аўтар праекту Канстанцін Тон
Заснавальнік Эмэрык Чапскі
Першае згадваньне 1714
Асноўныя даты:
1852пачатак будаваньня
1858канец будаваньня
Дата скасаваньня 1961
Рэліквіі і сьвятыні Ікона Мікалая Цудатворца (страчана)
Апошні плябан Аляксандар Мікіцкі
Статус помнік архітэктуры
Сайт Афіцыйны сайт
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Станькаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на левым беразе ракі Рапусы, пад адрасам вуліца Негарэльская, 26. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Утварае адзіны комплекс з палацава-паркавым комплексам Чапскіх.

Гісторыя

рэдагаваць

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць
 
Царква, каля 1900 г.

Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Станькаве збудавалі ў 1852—1858 гадох на падмурках царквы XIV ст. і пазьнейшых дзьвюх цэркваў XVIII ст. (драўлянай царквы Літоўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату, збудаванай князем Радзівілам, і Петрапаўлаўскай Сьвятога Пасаду). Увогуле, першы пісьмовы ўпамін пра царкву ў Станькаве датуецца 1387 годам у зьвязку з прыналежнасьцю мястэчка вялікаму князю Вітаўту. Пазьней яе перабудоўвалі яшчэ 4 разы. Калі Станькаў перайшоў у валоданьне князёў Радзівілаў, ад царквы пад возерам насупраць уваходу збудавалі тунэль да паркавай альтанкі.

 
Каля царквы, 1914 г.

Праект царквы распрацаваў расейскі архітэктар Канстанцін Тон, аўтар храма Хрыста Збаўцы ў Маскве, а яе фундатарам выступіў граф Эмэрык Чапскі. За будаваньне царквы Чапскі атрымаў узнагароду да маскоўскага гаспадара Аляксандра ІІ, бо выдаткаваў на яе ўзьвядзенье некалькі тысячаў рублёў срэбрам. Асьвяціў храм менскі архіяпіскап Міхаіл. Царкву злучылі зь мясцовай сядзібай Чапскіх праз падземны калідор, які захаваўся да нашых дзён. 7 красавіка 1888 году ў царкве Сьвятога Мікалая ў Станькаве хрысьцілі Валянціну Менскую[2].

Міжваенны час

рэдагаваць

У 1920 годзе царква пэўны час ня дзеяла. Бальшавікі вынесьлі зь яе ўсё найбольш каштоўнае: залатое начыньне, срэбра, рызьніцы, аклады, крыжы. Частку абразоў спалілі, частку — схавалі і зьбераглі вернікі. На пераплаўленьне пусьцілі званы, апроч найлольшага, яго не змаглі зьняць. Узімку 1936 году супрацоўнікі Народнага камісарыяту ўнутраных справаў БССР зачынілі царкву і арыштавалі яе прыхаджанаў, псаломшчыкаў і сьвятара з жонкай і 4-ма дзецьмі. Увесну 1937 году іх расстралялі, а з царквы скінулі 300-кіляграмовы крыж. Пры гэтым, загінула 5 супрацоўнікаў НКУС, двое зь якіх сарваліся з даху разам з крыжом. Іншых траіх прыдушыла пры падзеньні крыжа, бо стаялі ўнізе пад царквой. У будынку зачыненай царквы сталі захоўваць збожжа, а з пачаткам Нямецка-савецкай вайны — зброю. Пад нямецкай акупацыяй набажэнствы ў царкве аднавілі. Тады прыход належаў да Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. Аднак праз 2 тыдні нямецкія акупанты расстралялі сьвятара за сувязь з партызанамі. Пры адным з баёў боепрыпасы былі падарваны. Пацярпеў інтэр’ер царквы. Па вайне ў царкве зноў захоўвалі збожжа, але па пажары перасталі. Дах царквы сталі разьбіраць на будаваньне сядзібы Станькаўскага сельсавету[2].

Разбурэньне

рэдагаваць

У сакавіку 1961 году на гаці прадрала старую плаціну. Было затоплена поле й суседняя вёска Каменка. Для ўзьвядзеньня новай плаціны разбурылі некаторыя пабудовы сядзібы і Сьвята-Мікалаеўскую царкву. Падрыўнікі зь Менску тройчы падрывалі царкву дынамітам. Пры гэтым вайскоўцы з аўтаматамі ачапілі пасёлак і сагналі яго жыхароў за возера. У выніку выбухаў па сьценах мэтровай таўшчыні на фасадзе пайшлі расколіны, а скляпеньні і званіца абрынуліся. З вайсковай часткі ў Станькаве прыгналі 2 баты, якія 5-ю сталёвымі тросамі расьцягвалі сьцены. Аднак праз разрыў тросаў і паломку рухавікоў у танкаў сьцены захаваліся. Да вечара расьцягнулі толькі паўднёвую й заходнюю прыбудоўкі. У 1972 годзе вяскоўцы прадухілілі паўторную спробу разбурыць царкву дзеля пабудовы лодачнай станцыі, стаўшы ў ачапленьне[2].

Адраджэньне

рэдагаваць

У 1997 годзе станькаўцы ўтварылі праваслаўны прыход дзеля аднаўленьня царквы Сьвятога Мікалая, якая атрымала статус помніка архітэктуры. 6 лютага 2006 году кананізавалі блажэнную Валянціну Менскую, якую хрысьцілі ў царкве Сьвятога Мікалая ў Станькаве. Увесну 2006 году беларускі экзарх Філарэт дабраславіў аднову царквы. Тады ж распрацавалі навукова-праектную дакумэнтацыю, а ўвосень 2006 году Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь выдала дазвол на адбудову. Навуковым кіраўніком адновы стаў галоўны архітэктар Менскай япархіі Алег Масьліеў. Да верасьня 2007 году скончылі падрыхтоўку, а з кастрычніка пачалі рэстаўрацыю. У 2008 годзе правялі першае набажэнства. Да сьнежня 2013 году ў адбудову ўклалі звыш 2,5 млн даляраў, зь якіх звыш 2 млн $ склалі ахвяраваньні прыхаджанаў і 450 000 $ — дапамога ўрада Беларусі. За гэтыя сродкі набылі 22 вагоны чырвонай цэглы-сырца, якую выраблі на Обальскім заводзе (Шумілінскі раён). Для ўзьвядзеньня скарысталі вапнава-пяшчаную сумесь. Вокны і дзьверы зрабілі з сыбірскай лістоўніцы. Паводле ранейшага ўзору вырабілі тынкоўку і плітку для падлогі. На кожнай цагліне зьмясьцілі імёны ахвярадаўцаў[2].

Архітэктура

рэдагаваць

Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм з высокай званіцай з купалам-цыбулінай над франтонам і вялікай паўкруглай апсыдай. Тры аркавыя ўваходы вылучаюцца манумэнтальнымі парталамі, аркавыя вокны — кілепадобнымі ліштвамі. У архітэктуры выкарыстоўваюцца какошнікавы парапет, закамары, кілепадобныя нішы, руставаныя лапаткі, аркатура.

Асноўны кубападобны аб'ём перакрываецца сьветлавым купалам, падтрыманым праз скляпеністыя ветразі 4 слупамі, бакавыя прыдзелы і трапезная — цыліндрычнымі скляпеньнямі. Заля і апсыда асьвятляюцца аркавымі вокнамі. Інтэр’ер аздабляецца разьбяным дубовым іканастасам, залачонымі рамамі дзесяці абразаў, капітэлямі калёнаў і пілястраў. У царкве знаходзіўся вельмі шанаваны абраз «Сьвяціцель і цудатворца Мікалай», пісаны на палатне і пакрыты мэталічнай залачонай рызай. Да каштоўных рэчаў начыньня належалі поўны набор літургічных срэбных сасудаў (ахвяраваны маскоўскім грамадзянінам І. Чацьверыковым) і срэбная чаша (ахвяраваная ў 1778 годзе панам Кунцэвічам)[3].

  1. ^ Прыход храма Сьвяціцеля Мікалая Цудатворца в. Станькава // Маладэчанская япархія, 2020 г. Праверана 14 кастрычніка 2020 г.
  2. ^ а б в г Шчарбачэвіч Н. У храма — крывавыя сьлёзы // Ігуменскі тракт. — 10 сьнежня 2013. — № 41 (56).
  3. ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  613Г000144