Лапатка (архітэктура)
Лапа́тка — вэртыкальны, прастакутны ў пляне выступ на сьцяне будынка канструкцыйнага ці дэкаратыўнага характару[1]. У адрозьненьне ад пілястры ня мае капітэлі і базы.
У беларускай архітэктуры вядома з XI стагодзьдзя, асаблівае пашырэньне набыла ў XVII—XIX стст[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Лапатка // Лазука, Б. А. Слоўнік тэрмінаў: Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. — Мн.: Беларусь, 2001. — С. 77. — 158 с. — ISBN 985-01-0124-5