Міхал Галубовіч
Міхал Галубовіч, Міхал, у сьвеце Галубовіч (1803, Літоўская губэрня — 6 (18) сакавіка 1881) — уніяцкі ды праваслаўны царкоўны дзеяч. Доктар багаслоўя і царкоўнага права.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Віленскую галоўную сэмінарыю. З 1828 году інспэктар, выкладчык (да 1821) Літоўскай духоўнай сэмінарыі ў Жыровічах, потым саборны протаіерэй і віцэ-старшыня Літоўскай духоўнай кансысторыі, пасьля сьмерці жонкі архімандрыт Быценскага кляштара базылянаў. 12 лютага 1839 году разам зь іншым вышэйшым духавенствам падпісаў на Полацкім царкоўным саборы 1839 г. Саборны акт аб скасаваньні Берасьцейскай уніі 1596 году і далучэньні ўніяцкай царквы для праваслаўя. З 1839 г. эпіскап пінскі (з 1840 г. эпіскап берасьцейскі), з 1848 г. эпіскап, з 1853 г. архіепіскап менскі. З 1868 г. па-за штатам. Апошнія гады правёў у Жыровіцкім Сьвята-Ўсьпенскім мужчынскім манастыры. Аўтар перакладу на польскую мову праваслаўнага катэхізісу, пашыранага сярод былых уніяцкіх сьвятароў, якія ня ведалі або дрэнна ведалі расейскую мову (1841). У сваім «Дыярыюшы» апісаў свае пастарскія наведваньні цэркваў Беларусі, у тым ліку цэркваў у Станькаве, Койданаве, Віцкаўшчыне, Вязані, сустрэчы з графамі Чапскімі, панамі Багдашэўскімі і інш.
Літаратура
рэдагаваць- Кісялёў Г. Дыярыуш Міхала Галубовіча . // Голас Радзімы. Мінск. 29 кастрычніка; 5 лістапада 1998.
- Філатава А. Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 213.
- Філатава А. Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 479-480.
- Міхаіл (у свеце Галубовіч). // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 104.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |