Коханаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Талачынскім раёне Віцебскай вобласьці Беларусі

Ко́ханаўскі сельсаве́т (да 2013 году — Ко́ханаўскі пасялко́вы саве́т) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Коханаў.

Коханаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Коханаў
Дата ўтварэньня 20 чэрвеня 2013
Насельніцтва
  • 5447 чал. (2019)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Гісторыя

рэдагаваць

20 жніўня 1924 году створаны Коханаўскі сельсавет у складзе Коханаўскага раёну Аршанскай акругі (да 26 ліпеня 1930 году).

Сельсавет рэарганізаваны ў пасялковы савет.

9 верасьня 1946 году пасялковы савет перададзены ў склад адноўленага Коханаўскага раёну Віцебскай вобласьці. 17 сьнежня 1956 году раён скасаваны, пасялковы савет далучаны да Талачынскага раёну Віцебскай вобласьці.

8 красавіка 2004 году ў склад пасялковага савету ўключаны 10 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Беларэчча» скасаванага Жукнеўскага сельсавету[1].

29 сакавіка 2013 году сяло Пярэвалачня далучанае да вёскі Пярэвалачня[2].

20 чэрвеня 2013 году пасялковы савет ператвораны ў сельсавет[3].

20 студзеня 2023 году скасаваная вёска Кучына[4]

Літаратура

рэдагаваць