Блэкпул

горад у Ангельшчыне

Блэ́кпул (па-ангельску: Blackpool) — буйны горад і марскі курорт на ўзьбярэжжы Ланкашыра ў Ангельшчыне. Горад знаходзіцца на беразе Ірляндзкага мора, паміж вусьцямі рэк Рыбл і Ўайр. Да іншых буйных гарадоў каля 24 км на ўсход да Прэстана, 43 км на поўдзень да Лівэрпула, 45 км на паўднёвы ўсход да Болтана і туды ж 64 км да Манчэстэра. Паводле пераліку насельніцтва на 2011 год, у горадзе было больш за 139 тысяч жыхароў, што зрабіла яго самым густанаселеным горадам Ланкашыра.

Блэкпул
Blackpool tower from central pier ferris wheel.jpg
Coat of arms of Blackpool Borough Council.png
Герб Блэкпулу


Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 34,88 км²
Насельніцтва: 139 305 чал.
Тэлефонны код: 01253
Паштовы індэкс: FY0-4
Геаграфічныя каардынаты: 53°48′51″ пн. ш. 3°3′1″ з. д. / 53.81417° пн. ш. 3.05028° з. д. / 53.81417; -3.05028Каардынаты: 53°48′51″ пн. ш. 3°3′1″ з. д. / 53.81417° пн. ш. 3.05028° з. д. / 53.81417; -3.05028
Блэкпул на мапе Вялікабрытаніі
Блэкпул
Блэкпул
Блэкпул
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.blackpool.gov.uk/

ГісторыяРэдагаваць

На працягу ўсяго Сярэднявечча і раньняга Новага часу Блэкпул быў прыбярэжным хутарам у Ланкашыры і заставаўся такім да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, калі на той час зьявілася мода на ўзьбярэжны адпачынак улетку дзьля паляпшэньня самаадчуваньня. У 1781 годзе прыезджыя ангельскія турысты выкарыстоўвалі 11 км пясковых пляжаў Блэкпулу[1], а да гораду была пабудаваная прыватная дарога Томасам Кліфтанам і сэрам Гэнры Гогтанам. Дыліжансы пачалі курсіраваць у Блэкпул з Манчэстэра ў тым жа годзе, а з Галіфакса з 1782 году. У пачатку XIX стагодзьдзя Гэнры Бэнкс і ягоны зяць Джон Кокер узьвялі ў Блэкпуле новыя будынкі, якія павялічылі колькасьць насельніцтва зь менш чым 500 чалавек у 1801 годзе да 2,5 тысячы чалавек у 1851 годзе. У 1821 годзе была асьвечана новая Царква Сьвятога Яна.

Блэкпул стаў вядомым цэнтрам турызму ў Ангельшчыне, калі ў 1840-х гадох была пабудаваная чыгунка, якая злучала яго з прамыслова разьвітымі рэгіёнамі Паўночнае Ангельшчыны. Менавіта ў гэты час несельніцтва Блэкпула значна павялічылася, дзякуючы чаму Блэкпул быў рэарганізаваны ў бора, кіраванае мескай радай. У 1881 годзе Блэкпул быў квітнеючым курортам з насельніцтвам у 14 тысяч чалавек і набярэжнай з прыстанямі, пабамі, трамваямі, шматлікімі крамамі і тэатрамі[1]. Да 1901 году колькасьць жыхароў Блэкпула складала 47 тысяч чалавек, да таго часу места замацавала рэпутацыю як архэтыпічны брытанскі прыморскі курорт[1]. Да 1951 году горад вырас да 147 тысяч чалавек. Зьмены густаў у спалучэньні з магчымасьцямі брытанцаў падарожнічаць за мяжу паўплывалі на статус Блэкпула як вядучага курорта ў канцы XX стагодзьдзя.

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ а б в Andrews, Robert (2002). «The Rough Guide to Britain». Rough Guides. — С. 597. — ISBN 978-1-85828-881-9.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць