Усходняя жамчужына

Тэлевежа «Усходняя жамчужына» — самая высокая тэлевежа ў Азіі (вышыня 468 мэтраў), чацьвёртая па вышыні ў сьвеце, галоўная славутасьць раёна Пудун у Шанхаі. Сфэра, што вянчае вежу, мае дыямэтр 45 мэтраў і знаходзіцца на вышыні 263 мэтры над зямлёй.

Усходняя жамчужына

Побач разьмешчаны 88-павярховы хмарачос «Цзінь Мао», пяты па велічыні ў сьвеце. Тэлевежа вельмі прыгожа выглядае ўначы, з падсьветкай.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Усходняя жамчужынасховішча мультымэдыйных матэрыялаў