Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
Храм | |
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр
| |
Царква Ўзвышэньня сьв. Крыжа Спаса-Эўфрасіньнеўскага манастыра
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацак |
Каардынаты | 55°30′14.79″ пн. ш. 28°46′47.98″ у. д. / 55.5041083° пн. ш. 28.7799944° у. д.Каардынаты: 55°30′14.79″ пн. ш. 28°46′47.98″ у. д. / 55.5041083° пн. ш. 28.7799944° у. д. |
Эпархія | Полацкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | Полацкая школа дойлідзтва |
Дата заснаваньня | 1125 год |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Стан | Дзейны манастыр |
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр на мапе Беларусі ![]() ![]() Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр | |
![]() |
Спаса-Эўфрасіньнеўскі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у Полацку (Беларусь), адзін з найбольш шанаваных манастыроў Расейскае праваслаўнае царквы.
ГісторыяРэдагаваць
Заснаваны сьвятой князёўнай Эўфрасіньняй Полацкай у 1125 годзе, калі яна пасялілася каля Праабражэнскай бажніцы ў Сельцы. Зь цягам часу тут былі пастрыжаныя ў манаства сёстры вялебнае Эўфрасіньні: родная Эўдокія (Градзіслава) і стрыечная Эўпарксія (Зьвеніслава) — адзіная дачка полацкага князя Барыса Ўсяслававіча.
У 1161 годзе намаганьнямі сьв. Эўфрасіньні быў узьведзены мураваны Спаса-Праабражэнскі сабор — найбольш захаваны помнік старажытнаполацкага дойлідзтва. Яго будаўніком быў майстар Іаан.
У 1161 годзе на гэты храм Эўфрасіньня ахвяравала пазалочаны напрастольны крыж (Крыж Эўфрасіньні Полацкай) з часьцінкамі мошчаў шматлікіх сьвятых і Жыватворчага Крыжа Хрыстова. Крыж быў выразаны тутэйшым майстрам-ювэлірам Лазарам Богшам.
У XIII стагодзьдзі крыж быў вывезены з Полацку, аднак зноўку вернуты ў манастыр Іванам Жахлівым у 1563 годзе пасьля пасьпяховае аблогі гораду.
У 1580 годзе манастыр пасьля ўзяцьця Полацка Стэфанам Баторыям быў адданы езуітам. У 1654 вернуты ў праваслаўе. У 1667 годзе годзе зноў трапіў да езуітаў, у якіх заставаўся да 1820 году.
У 1820 годзе расейскія ўлады выгналі езуітаў з Полацку, манастыр перайшоў у дзяржаўную ўласнасьць. У 1832 годзе манастыр быў перададзены духоўнаму ведамству і ў 1840 годзе адноўлены. У 1841 годзе Крыж Эўфрасіньні Полацкай быў зноў вернуты ў Спаса-Праабражэнскі сабор.
У 1840-х гадох старажытная мясьціна была прылічаная да разраду першаклясных. У манастыры разьмясьцілася Спаса-Эўфрасіньнеўская духоўная вучэльня. У 1847 годзе пры ігуменьні Клаўдзіі (Шчыпаноўскай) была пабудаваная Эўфрасіньнеўская трапезная царква.
У 1897 годзе пры ігуменьні Яўгеніі (Гаваровіч), паводле праекту архітэктара У. Ф. Коршыкава ў псэўдабізантыйскім стылі была ўзьведзеная манумэнтальная пяцігаловая Царква Ўзвышэньня сьвятога Крыжа.
У 1921 годзе манастыр быў зачынены, крыж рэквізаваны, у 1928 годзе перавезены ў Менск, у 1929 — у Магілёў. У 1941 падчас Вялікай Айчыннай вайны Крыж Эўфрасіньні Полацкай бясьследна зьнік і дагэтуль ня знойдзены.
Ігуменьні манастыра з 1839 годуРэдагаваць
Сан | Манаскае імя | Сьвецкае імя | Гады на пасадзе |
---|---|---|---|
Ігуменьня | Іаана | Куляшова | 1839 |
Ігуменьня | Эўфрасіньня | Дзегцярова | 1842 |
Ігуменьня | Клаўдзія | Шчыпаноўская | 1842—1853 |
Ігуменьня | Эўфрасіньня | Сэрбіновіч | 1853—1878 |
Ігуменьня | Яўгенія | Гаваровіч | 1878—1900 |
Ігуменьня | Алімпіяда | 1901—1903 | |
Ігуменьня | Эўфрасіньня | Сладкевіч | 1904—1905 |
Ігуменьня | Іларыёна | Чэрніх | 1905—1910 |
Манахіня | Ангэліна | 1911—1913 | |
Ігуменьня | Алена | Волкава | 1913—1928 (?) |
Ігуменьня | Ананія | 194(?) | |
Ігуменьня | Элефэрыя | Новікава | 194(?)—1959 |
Ігуменьня | Эўфрасіньня | Максімчук | 1991—1995 |
Манахіня | Натальля | Скіндэр | 1995—1997 |
Ігуменьня | Анфіса | Шавардзяева | 1997—2004 |
Манахіня | Эўдокія | Ляўшук | 2004 — дагэтуль |
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000624 |