Лазар Богша
Ла́зар Бо́гша — полацкі майстар-ювэлір XII стагодзьдзя, вольны рамесьнік.
Лазар Богша лац. Łazar Bohša | |
Дата нараджэньня | XII стагодзьдзе |
---|---|
Занятак | ювэлір |
Гады дзейнасьці | XII стагодзьдзе |
У 1161 годзе для Саборнай царквы Спаскага манастыра стварыў шэдэўр[1] рускага мастацтва — напрастольны крыж Эўфрасіньні Полацкай. Мастацкія асаблівасьці крыжа сьведчаць пра повязі з традыцыямі кіеўскай ювэлірнай школы.
Імя майстра захавалася ў надпісе, пакінутым ім на адваротным боку крыжа:
Г[оспод]и, помози рабоу своему Лазорю, нареченомоу Богъши, съделавшемоу крьстъ сии црькви стаго Спаса и Офросиньи | ||
Дакладная дата стварэньня вырабу і пазначэньня імя аўтара ёсьць рэдкім выняткам для мастацтва таго пэрыяду. Некалькі ананімных работ таго пэрыяду паводле тэхнікі вырабу таксама залічваюць да твораў Лазара Богшы (напрыклад, мэдальён барм нагруднага княскага упрыгожваньня з Кіеўскага скарбу 1824 году, апісаны Нікадзімам Кандаковым), якія лічацца найлепшымі ўзорамі эмалевага мастацтва Русі.
Існуюць работы больш позьняга пэрыяду, створаныя ў традыцыях Лазара Богшы — іх залічваюць да твораў яго вучняў.
Выказваліся здагадкі, што паводле паходжаньня Лазар мог быць выхадцам з Паўднёва-Заходняй Русі[2] або з заходніх славянаў[3].
Мяркуецца, што Лазар — гэта імя, атрыманае ім у хрышчэньні, а Богша — скарачэньне ад паганскага імя Багуслаў, пашыранага ў заходніх славянаў у XII стагодзьдзі. Датычна таго, дзе ён пазнаёміўся з мастацтвам перагародкавай эмалі, называюцца як Бізантыя, так і Грузія (першая з краінаў, якая пераняла зь Бізантыі гэтае мастацтва). Да моманту стварэньня крыжа на заказ княгіні Эўфрасіньні майстар быў не малады — надпісы на крыжы блізкія да датаваных надпісаў 1130-х гадоў і мяркуецца, што Лазар засвоіў манеру пісьма ў сваёй юнацкасьці і карыстаўся ёю ўсё жыцьцё.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Богша Лазарь // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 67. — 737 с.
- ^ Тихомиров М. Н. Старажытнарускія гарады = Древнерусские города. — М.: 1946. — С. 85.
- ^ Толстой И., Кондаков Н. Рускія старажытнасьці ў помніках мастацтва = Русские древности в памятниках искусства. — СПб.: 1899. — С. 170.
Літаратура
рэдагаваць- Алексеев Л. В. Лазар Богша - майстар-ювелір 12 ст. = Лазарь Богша — мастер-ювелир XII в // Сов. археология. — 1957. — № 3.