Пузыны
Пузыны (Puzyny) — княскі род гербу «Брама (Агінец)».
![]() Герб «Брама» | |
Краіна паходжаньня | Вялікае Княства Літоўскае |
---|---|
Тытул | князі |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае |
ПаходжаньнеРэдагаваць
Вядуць род ад Рурыкавічаў, у XVI ст. выводзілі сябе ад князёў чарнігаўскіх, уладальнікаў места Казельск (не пацьвярджаецца дакумэнтальна).
Пачынальнік роду Васіль Глушонак, выслужыў у вялікага князя Казімера землі на Смаленшчыне, у пачатку 1480-х гадоў перайшоў да маскоўскага гаспадара. Ягоныя нашчадкі засталіся ў Вялікім Княстве Літоўскім[1][2].
Найбольш вядомыя прадстаўнікіРэдагаваць
- Андрэй Пузына (?—1701) — кашталян менскі
- Юзэф Дамінік Пузына (1690—1752) – біскуп інфлянцкі
- Антоні Міхал Пузына (?—1752) — харунжы надворны літоўскі, кашталян амсьціслаўскі
- Нікадэм Пузына (1753—1819) — біскуп-суфраган віленскі
ГалерэяРэдагаваць
- Іканаграфія роду Пузынаў
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Пазднякоў В. Пузыны // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 474.
- ^ ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 5.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Пузыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў