Львоўская вобласьць
Льво́ўская во́бласьць (па-ўкраінску: Львівська область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ўкраіне. Плошча вобласьці складае 21,833 тыс. км². Насельніцтва — 2 537 799 чалавек (2015). Адміністрацыйны цэнтар — места Львоў.
Львоўская вобласьць | |
Львівська область | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Украіна |
Статус | вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Львоў |
Улучае | 20 раёнаў, гарады абласнога падпарадкаваньня |
Найбольшы горад | Львоў |
Іншыя буйныя гарады | Драгобыч, Стрый, Трускавэц |
Дата ўтварэньня | 4 сьнежня 1939 року |
Губэрнатар | Ірына Сех |
Афіцыйныя мовы | украінская |
Насельніцтва (2015) | 2 537 799 (5,49%, 4-е месца) |
Шчыльнасьць | 116,24 чал./км² |
Нацыянальны склад | украінцы — 94,82%, расейцы — 3,55%, беларусы — 0,21%, палякі — 0,73% |
Плошча | 21,833 тыс. км² (3,61%) |
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +2 |
Код ISO 3166-2 | UA-46 |
Тэлефонны код | +38 032 |
Паштовыя індэксы | 79xxx, 80xxx, 81xxx, 82xxx |
Інтэрнэт-дамэн | lviv.ua; lv.ua |
Код аўтам. нумароў | BC |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфічныя зьвесткі
рэдагавацьМесцазнаходжаньне
рэдагавацьРазьмешчаная на захадзе Ўкраіны.
Мяжуе на поўначы з Валынскай ды Ровенскай, на ўсходзе — з Тарнопальскай ды Івана-Франкоўскай, на поўдні з Закарпацкай абласьцямі Ўкраіны, на захадзе — з Польшчай.
Клімат
рэдагавацьКлімат умераны зь цёплым вільготным летам і мяккай, з адлігамі зімой. Сярэдняя тэмпэратура студзеня –6,1 °C (горная частка) — -4,1 °C (раўнінная частка), ліпеня — адпаведна +18,3 °C і +12,8 °C. Сярэднярочная колькасьць ападкаў — адпаведна 750—1000 і 650 мм. Вэгетацыйны пэрыяд — адпаведна 190—195 і 210 дзён.
Рэльеф
рэдагавацьЛьвоўская вобласьць разьмешчана ў межах Валынскага й Падольскага ўзвышшаў, асобныя часткі якіх называюцца: Расточча (вышыня 414 м), Малое Палесьсе (276 м), Апольле й Галагоры (471 м). Далей на поўдзень распасьціраецца паласа прадгор’яў Карпатаў. На поўдні рэзкім уступам узвышаюцца Ўкраінскія Карпаты (частка Ўсходніх Карпатаў), прадстаўленыя тут сыстэмай храбтоў з вышынёю 600—1000 м (максымальная да 1405 м).
Карысныя выкапні
рэдагавацьСярод карысных выкапняў вылучаюцца радовішчы нафты й газу, паклады вугля, вялікія запасы гліны, пяску, гіпсу, вапны, пясчанікаў, пяскова-жвіравых сумясяў.
Адкрытыя 4 радовішчы лекавальных мінэральных водаў.
Водныя аб’екты
рэдагавацьРэкі належаць да басэйнаў Балтыйскага й Чорнага мораў. У Балтыйскае мора цячэ Буг з прытокамі Полтва, Рата, Салакія і інш. Басэйну Чорнага мора належаць Стыр (правы прыток Прыпяці) і Днестар (з прытокамі Тысмэніца, Стрый, Сьвіча і інш.). Ёсьць шмат штучных сажалак (каля 400)
Гісторыя
рэдагавацьЛьвоўская вобласьць была ўтвораная 4 сьнежня 1939 року ў межах УССР.
Насельніцтва
рэдагавацьКолькасьць
рэдагаваць1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2015 |
---|---|---|---|---|---|
2 107 858 | 2 428 868 | 2 583 853 | 2 747 703 | 2 626 543 | 2 537 799 |
Мова
рэдагавацьўкраінская мова | расейская | беларуская | польская |
---|---|---|---|
95.3% | 3.8% | 0.07% | 0.4% |
Адміністрацыйны падзел
рэдагавацьВобласьць налічвае 20 адміністрацыйных раёнаў, 44 месты, зь якіх 9 — абласнога значэньня, 34 мястэчкі, 1849 вёсак.
Месты
рэдагавацьАбласнога значэньня
рэдагавацьРаённага значэньня
рэдагаваць- Белз
- Бобрка
- Броды
- Буск
- Вялікія Масты
- Віньнікі
- Глыняны
- Гарадок
- Даброміль
- Дубляны
- Жыдачаў
- Жоўква
- Золачаў
- Каменка-Буская
- Камарна
- Мікалаеў
- Мастыска
- Новы Калінаў
- Наваявараўск
- Перамышляны
- Пустамыты
- Рава-Руская
- Радзехаў
- Рудкі
- Сакаль
- Сасноўка
- Сколе
- Стары Самбар
- Стэбнык
- Судовая Вішня
- Турка
- Угнаў
- Ходараў
- Хыраў
- Явараў