Апэніны
горная сыстэма ў Італіі
(Перанакіравана з «Апэнінскія горы»)
Апэнінскія горы або Апэніны (па-італьянску: Appennini; па-лацінску: Apenninus, Apennini montes) — горная сыстэма ў Італіі, якая працягваецца больш чым на 1000 км з поўначы на поўдзень краіны, у асноўным уздоўж усходняга ўзьбярэжжа Апэнінскага паўвострава.
Пераважныя вышыні 1200—1800 м, максымальная вышыня горнай сыстэмы — 2912 м (вяршыня Корна-Грандэ). Расьліннасьць гор прадстаўлена міжземнаморскімі хмызнякамі, букавымі й хваёвымі лясамі, на вяршынях сустракаюцца лугі.
Прынята адрозніваць Паўночныя Апэніны (практычна ўтвараюць адзіную сыстэму з Прыморскімі Альпамі), якія ўключаюць Лігурыйскія Апэніны, Тасканскія Апэніны й Умбрскія Апэніны, Цэнтральныя Апэніны й Паўднёвыя Апэніны.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАпэніны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў