Герб Сан-Марына
Герб Сан-Марына зьявіўся ў XIV стагодзьдзі. Гэта сымбаль волі і сувэрэнітэту найстарэйшай рэспублікі ў сьвеце.
Складаецца з наступных дэталяў.
- На сінім шчыце намаляваныя тры зялёныя гары, на кожнай зь іх знаходзіцца серабрыстая вежа, упрыгожаная страўсіным пяром. Вежы азначаюць тры крэпасьці Сан-Марына — Гуаіта, Цэста і Мантале, а горы — тры вяршыні Монтэ Тытана.
- Дэвіз «LIBERTAS» (лат. воля). Ён выяўляе дзіўнае захаваньне незалежнасьць гэтай маленькай краіны ў асяродзьдзі вялікіх дзяржаваў. Гэтак жа гэта зьвязана з апошнімі словамі заснавальніка Сан-Марына: «Пакідаю вас вольнымі».
- Дубовая і лаўравая галіны, якія атачаюць герб азначаюць стабільнасьць і абарону волі.
- Карона зьверху азначае сувэрэнітэт.
Герб Сан-Марына ўпрыгожвае нацыянальны сьцяг і эмблему футбольнай каманды FSGC.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГерб Сан-Марына — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў