Джузэпэ Гарыбальдзі
Джузэ́пэ Гарыба́льдзі (па-італьянску: Giuseppe Garibaldi; 4 ліпеня 1807, Ніцца, Француская імпэрыя — 2 чэрвеня 1882, Карпэра, Каралеўства Італія) — выбітны італьянскі генэрал і палітык. Разам з Камільлё Кавурам, Віктарам Эмануілам II і Джузэпэ Мадзыні яго лічаць адным з «бацькоў айчыны» ў Італіі.
Гарыбальдзі быў цэнтральнай фігурай у італьянскім Рысарджымэнта, бо ён асабіста камандаваў і ўдзельнічаў у шматлікіх вайсковых кампаніях, якія прывялі ў канчатковым выніку да фармаваньня адзінай Італіі. Ён наогул імкнуўся дзейнічаць ад імя законнай улады, таму яго не прынята лічыць рэвалюцыянэрам. Гэтак ён быў прызначаны генэралам часовым урадам у Міляне ў 1848 годзе, а таксама генэралам Рымскай рэспублікі ў 1849 годзе вайсковым міністэрствам, а таксама ўзначальваў Экспэдыцыю тысячы ад імя і са згоды Віктара Эмануіла II.
Джузэпэ быў празваны «героем двух міроў» за ягоны ўдзел у вайсковых апэрацыях у Паўднёвай Амэрыцы і Эўропе. Гэта прынесла яму значную рэпутацыю ў Італіі і за мяжой. Многія з найвялікшых інтэлектуалаў таго часу, як то Віктор Юго, Аляксандар Дзюма і Жорж Санд, усхвалялі яго з захапленьнем. Злучанае Каралеўства і Злучаныя Штаты аказвалі яму фінансавую і ваенную падтрымку ў цяжкіх умовах.
Згодна з апісаньнем добраахвотнікі пад ягоным камандваньнем насілі чырвоныя кашулі замест уніформы.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Джузэпэ Гарыбальдзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Джузэпэ Гарыбальдзі. Праект Гутэнбэрг (анг.)
- Гарыбальдзі і Рысаджымэнта (анг.)
- Фундацыя імя Джузэпэ Гарыбальдзі (італ.)