Кіраўнік дзяржавыслужбовая асоба, якое валодае выключным правам прадстаўляць дзяржаву ўнутры краіны і ў міжнародных адносінах.

Паводле формы кіраўнік дзяржавы можа быць індывідуальным (фізычнай асобай) або калектыўным (органам публічнай улады). Форма кіраўніка дзяржавы ў розных краінах ёсьць вынікам мноства фактараў, уключаючы форму дзяржаўнага кіраваньня, форму дзяржаўнага ладу, палітычныя традыцыі, палітычную філязофію кіруючага клясу і інш.

У манархіях кіраўніком дзяржавы зьяўляецца манарх. У прэзыдэнцкай рэспубліцы або паўпрэзыдэнцкай рэспубліцы -- прэзыдэнт.

У адных краінах (напрыклад, ЗША) прэзыдэнт зьяўляецца кіраўніком выканаўчай улады з прадстаўніцкімі функцыямі, у іншых (напрыклад, Нямеччына) прэзыдэнт мае некаторыя паўнамоцтвы выканаўчай улады з прадстаўніцкімі функцыямі. У абодвух выпадках канстытуцыя не называе прэзыдэнта кіраўніком дзяржавы. Фактычна, кіраўніком дзяржавы ў рэспубліцы зьяўляецца народ, які дэлегуе прэзыдэнту некаторыя функцыі кіраваньня дзяржавай на абмежаваны тэрмін.

Глядзіце таксама

рэдагаваць