Марке

вобласьць Італіі

Марке (па-італьянску: Marche, ад le marche di Ancona — маркі (памежныя землі) Анконы) — адміністрацыйны рэгіён на ўсходнім узьбярэжжы Італіі. Насельніцтва — 1.485.000 чалавек (13-е месца, ацэнка 2003 г.). Сталіца — Анкона.

Гэтая вобласьць абавязана сваёй назвай франкам, якія ў Х стагодзьдзі яе называлі словам «Марка» (ад ням. Mark — «вобласьць»). Марке ўключае ў сябе гарады і мясцовасьці зь вельмі непадобнай гісторыяй і звычаямі.

Маркесховішча мультымэдыйных матэрыялаў