Рым (імя)
Рым, Рыма — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Рым лац. Rym | |
Rim | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Рымейка, Рымель, Рэмест, Рымут, Рымша, Рымальд, Рымавід, Рымгайла, Рымгальд, Рымар, Рымард, Рымконт, Рыман, Рымонт, Рымтаўт Балтрым, Бутрым, Гаўдрым, Кантрым, Мажырым, Монтрым, Савірым, Эйрым |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рым» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Рым або Рыма (Rim, Rimo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2][a]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рымейка, Рымель, Рымут, Рымальд, Рымгальд, Рымар, Рымард, Рымконт, Рыман, Рымант (Рымунд). Адзначаліся германскія імёны Rimicho, Riemel, Rymut, Rimald, Rimigaud, Riemer, Rimmert, Rimigundus, Rimann, Rimunt (Rimund).
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rym, Rymko (Rymka), Rymel, Rymina[5], Rymsza, Rymbołt[6], Rymut, Rymund[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: nobilis Andreas Rimowicz (1492 год)[8]; на имя: Михна Римовича Урбана, писаря местцкого (каля 1510 году)[9]; дядиная моя Богдановая Римовича (каля 1516 году)[10]; Ян Рымовичъ… Станислав Римович[11], Рымъ Бутьковичъ[12] (1528 год); Рим Кготовтович (1536—1537 гады)[13]; Кежанская волост… Рым Якович… бояре путные к тому двору Мусницкому… Рым Мицевич (1 ліпеня 1542 году)[14]; войтъ Рымъ Мартиновичъ (1554 год)[15]; Довкговский стрелец… Рими Янчевичу (1557—1558 гады)[16]; Chwiecko Rimowicz (2 траўня 1558 году)[17]; Chwietko Rimo (1563 год)[18]; Юрыи Рымовичъ (1565 год)[19]; Станиславъ Римовичъ… Болтромей Римовичъ Кербель[20], Петръ Римовичъ[21], Миколай Римовичъ[22], Римъ Еневичъ[23], Щастный Станькевичъ Рымовичъ[24] (1567 год); Rym Gryciewicz z synem Stanisławem (30 студзеня 1585 году)[25]; Rim Marcinowicz (24 сакавіка 1594 году)[26]; чоловек… Рымъ Кирдевичъ зъ сынми своими: Воитехомъ, Жыкгимонтомъ, Павломъ (10 чэрвеня 1594 году)[27]; земенину гдрьскому повету Вилкомирского пну Миколаю Станиславовичу Римовича Орлю (7 лютага 1596 году)[28]; возны гарьский повету Вилъкомирского Станиславъ Римовичъ… ja Stanislaw Rymowicz[29] (3 верасьня 1596 году); Я Станиславъ Римович (14 верасьня 1596 году)[30]; Станислав Рымович, возны повету вилкомирского властною рукою (1597 год)[31]; Мартин Рымовичъ… Рым Бутевич… Юры Рымович (XVI ст.)[32]; Rym Misiewicz… Rym Marciewicz (20 лістапада 1604 году)[33]; Rymie (1744 год)[34][b].
Носьбіты
рэдагаваць- Міхна Рымавіч Урбан — ковенскі мескі пісар, які ўпамінаецца ў 1510 годзе
- Багдан Рымавіч — ашмянскі баярын, жонка якога ўпамінаецца ў 1516 годзе
- Ян Рымавіч — вількамірскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Станіслаў Рымавіч — тавянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рым Буцькавіч — шайвянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рым Готаўтавіч — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537—1538 гадох[13]
- Рым Пятровіч — цівун маёнтку Візгірдзішак, які ўпамінаецца ў 1587 годзе[44]
- Ян Эразмусавіч Рымовіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1596 годзе[45]
Рымовічы[46] (Rymowicz) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[47].
На 1904 год існавала сядзіба Рым Забалоцьце ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[48].
На 1909 год існавала ўрочышча Рымаўшчына ў Менскім павеце Менскай губэрні[49].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рымавічы, на гістарычнай Вількаміршчыне — Рымішкі.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Польска-летувіская аўтарка Юстына Вальковяк прызнае за найбольш адэкватнае тлумачэньне іменнай асновы -рым- зь летувіскай мовы rìmti 'супакойвацца', ramùs 'спакойны'[3] (фіксуецца ў слоўніку Канстанціна Шырвіда[4])
- ^ Таксама:
- Рымін (адзначалася старажытнае германскае імя Rimin[35]): на гістарычнай Аршаншчыне існуе вёска Рымінка;
- Рымун (адзначалася германскае імя Rimone[36]): Родъ Римуновъ (1567 год)[37], з роду Римунов (15 верасьня 1568 году)[38], Rymuny (1744 год)[34];
- Рымід: Rymidowicz (1500 год)[39];
- Рымгід: у волости Меречскои… земль пустовъскихъ, названыхъ Рымъкгидовъщина (16 лютага 1566 году)[40]
- Рымгод: земян господаръских… Мис Рилгодович, брат его Станиславъ (паводле публікатараў, мае чытацца як Мис Римгодович; 7 лістапада 1523 году)[41], у Польшчы адзначаецца прозьвішча Гудрымовіч (Gudrymowicz)[42];
- Рымад: Янъ Рымадовичъ (1567 год)[43]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 23.
- ^ rìmti, Lietuvių kalbos žodynas
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 7: Suplement. Rozwiązanie licznych zagadek staropolskiej antroponimii. — Kraków, 2002. S. 510.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 208.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 203.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 453.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 25.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 347.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 77.
- ^ а б Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 367.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 13, 22.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 102.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 42 (1556—1562 гг.). — Менск, 2015. С. 56.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 42.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 377.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 204.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 620.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 633.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 722.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 735.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 774.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 287.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 353.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 283.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 166—167.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 405, 411.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 32. — Вильна, 1907. С. 421.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 458.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 4, 8, 10.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 30, 34.
- ^ а б Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 435.
- ^ Francovich-Onesti N. Vestigia longobarde in Italia (568—774). Lessico e antroponimia. — Roma, 1999. P. 211.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 739.
- ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 416.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 338.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. С. 115—116.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 125.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 137.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1310.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 229.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 163.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 401.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 287.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 176.