Рымша
Рымша (Рымуш, Рымаш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Рымша лац. Rymša | |
Rymsza | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Rim + суфікс з элемэнтам -ш- (-sch-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Рымуш, Рымаш |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Рымша» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Рым (Rim) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рым- (імёны ліцьвінаў Рымель, Рыман, Рымунд; германскія імёны Riemel, Rimann, Rimund) паходзіць ад гоцкага rimis 'спакой, стрыманасьць, непарухлівасьць'[2].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rymsza[3].
Імя Рымш бытавала ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Jan Rymsch Kruger (1511—1520 гады)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Holechno Rymszycz (1473, 1483, 1486, 1490 і 23 красавіка 1501 году)[5]; homines seu kmetones… quintum Julianum Rymoshovyczh et sextum Petrum Rymoshovycz (25 чэрвеня 1500 году)[6]; людеи наших шести служебъ, на имя… а Станка, а Римша, а Михна Еиковичовъ (25 ліпеня 1503 году)[7]; покупил люди и земли, и сеножати, в бояр и въ людей нашихъ… в Леся Рушъкевича и в брата его Римъша Павловича (24 чэрвеня 1508 году)[8]; Олехно Рымъшичъ[9], Юреи Римъшычъ[10], Петръ Римушевичъ[11], Миколаи Рымшевичъ[12], вдова Римъшовая[13], Янъ Римъшевичъ[14] (1528 год); людеи наших которыи к именю своему, к Икажну… Римиша (1537 год)[15]; sioło Kirdeykowskie… Woytko Rymoszewicz (4 сьнежня 1554 году)[16]; Rymussewicz (1564—1569 гады)[17]; Янъ Рымашевичъ (1565 год)[18]; поборцовъ… у Менскомъ повете — Давыдъ Есманъ а Ярошъ Римъша (6 студзеня 1567 году)[19]; Ярошъ Рымша (1567 год)[20].
Носьбіты
рэдагаваць- Рымша Паўлавіч — зямянін Віленскага павету, які ўпамінаецца ў 1506 годзе
- Алехна Рымшыч — наваградзкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Юры Рымшыч — майшагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Пётар Рымушавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Мікалай Рымшавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Рымшавіч — крожаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Ян Рымашавіч — ракаўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1565 году
- Андрэй Рымша (да 1550 — па 1595 або 1599) — паэт-панэгірыст, адзін з асноўных прадстаўнікоў старажытнай беларускай паэзіі другой паловы XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў
Рымшы і Рымшэвічы — літоўскія шляхецкія роды[21].
Рымашэвічы (Rymaszewicz) — літоўскі шляхецкі род[22].
На 1905 год існаваў засьценак Рымшышкі ў Гарадоцкай воласьці[23].
На 1909 год існавалі вёска і маёнтак з назвай Рымшаўка ў Рэчыцкім павеце Менскай губэрні[24].
На гістарычнай Ашмяншчыне існуе вёска Рымшыненты. Назву Рымашы маюць вёскі на гістарычных Браслаўшчыне і Случчыне.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 208.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 331, 391, 414, 431, 567.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 555.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 379.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 261—262.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 63.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 72.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 82.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 162.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 164.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 21 (1536—1537). — Vilnius, 2019. P. 58.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 96.
- ^ Ragauskaitė A. XVI a. II pusės Kauno miestiečių lietuviškos kilmės asmenvardžiai // Acta Linguistica Lithuanica. Nr 41 (1999). P. 151.
- ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 240.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1—2, ч. 3, т. 1. — Юрьев, 1914. С. 418.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 1220.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Р, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 10. — Warszawa, 1938. S. 336.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 99.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 176.