Канстанцін Шырвід
Канстанці́н Шы́рвід (лац. Constantinus Szyrwid, лет. Konstantinas Sirvydas; польск. Konstanty Szyrwid; паміж 1578 і 1581 — 23 жніўня 1631, Вільня) — летувіскі лексыкограф, адзін з заснавальнікаў летувіскай пісьменнасьці[5].
Канстанцін Шырвід | |
Konstantinas Sirvydas | |
Дата нараджэньня | 1579[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 8 жніўня 1631[4] |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | сухоты |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Віленскі ўнівэрсытэт |
Занятак | лексыкограф, мовазнавец, прапаведнік, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік |
Навуковая сфэра | мовазнаўства |
Месца працы | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся, як мяркуюць, у навакольлях Анікштаў. У 1598 годзе ў Вільні ўступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў езуіцкіх калеґіюмах Вільні, Рыгі ды іншых местаў, потым у Віленскай езуіцкай акадэміі (Almae Academia et Universitas Vilnensis Societatis Jesu; 1606—1610), быў прафэсарам акадэміі. Каля дзесяці гадоў чытаў пропаведзі ў акадэмічным касьцёле Сьвятых Янаў у Вільні.
Напісаў зборнік пропаведзяў (дакладней — канспэктаў або кароткія зьместы пропаведзяў) „Punktai sakymu“ на летувіскай і польскай мовах (першае выданьне 1629, другое 1644). Выдаў камэнтары да «Песьні песьняў» і «Пасланьню апостала Паўла эфэсянам» („Explanationes in Cantica Canticorum Salomonis et in epistolam D. Pavli ad Ephesios“).
Імя Шырвіда носіць вуліца ў Анікштах, у цэнтры Вільні (K. Sirvydo g., у савецкі час Рашытою), адзін з двароў у ансамблі Віленскага ўнівэрсытэту, сквэр у Старым Месьце паміж вуліцамі Гаона, Шварца і Замкавай.
«Слоўнік трох моваў»
рэдагавацьПадрыхтаваў першы польска-лацінска-летувіскі слоўнік „Dictionarium trium linquarum“ («Слоўнік трох моваў»). Першае выданьне выйшла з друку ў Вільні каля 1620 году, потым слоўнік неаднаразова перавыдаваўся: 2-е дапоўненае выданьне 1629; 1631, 1642, 1677, 1713. Слоўнік прызначаўся для студэнтаў, якія вывучалі паэтыку і рыторыку; утрымоўваў каля 1400 словаў. Да сярэдзіны XIX стагодзьдзя слоўнік заставаўся адзіным аддрукаваным у ВКЛ слоўнікам летувіскай мовы (слоўнікі летувіскай мовы таксама выдаваліся ў Прусіі — у г.зв. «Малой Летуве»).
У назове і тэксьце «Слоўніка трох моваў» не падавалася назвы трэцяй (летувіскай) мовы[6] (хоць выдадзены ў 1683 годзе таксама пры Віленскай езуіцкай акадэміі першы друкаваны слоўнік латыскай мовы дакладна падаваў назву гэтай мовы ўжо ў самім сваім назове — «Dictionarium Polono-Latino-Lottavikum…»), вынікам чаго стала наступнае дадатковае азначэньне ў шэрагу навуковых працаў XIX ст.: «польскі, лацінскі і жамойцкі» (лац. Poln. Lat. et Samogiticae[7][8][9], ням. Das lateinisch-polnisch-samogitische Wörterbuch[10]) — як і ў некалькіх каталёгах бібліятэк на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага (польск. «Synonima Polsko Łacinsko Żmuycka» ў Вільні[11], лац. «Synonyma Latino-Polono-Samogitica» ў Слоніме[12], польск. «Dykcyonarz Łacinsko-polski i Zmudzki» ў Крэтынзе[13]).
У 1855 годзе мовазнаўца Станіслаў Мікуцкі зьвярнуў увагу на тое, што народжаны ў Магілёве лінгвіст і лексыколяг Фёдар Шымкевіч у сваёй фундамэнтальнай працы «Корнеслов русского языка, в сравнении со всеми главными славянскими наречиями и 24 иностранными языками» (1842 год) азначыў летувіскія словы, выпісаныя з слоўніка Шырвіда, як прыналежныя да «самагіцкай мовы», а з выдадзенага ў Прусіі слоўніка Руіга (у назове якога летувіская мова па-нямецку азначалася як «літоўская», ням. «Littauisch-Deutschen und Deutsch-Littauischen Lexicon») — як прыналежныя да «літоўскай мовы», хоць ужо за часамі Мікуцкага афіцыйная лінгвістычная навука, наадварот, вызначала мову першага слоўніка як «уласна літоўскую», а другога — як «жамойцкую»[14] (сучасная летувіская лінгвістыка вызначае мову прускіх выданьняў як «заснаваную на заходнежамойцкім дыялекце»[15]). Тым часам беларускую мову Фёдар Шымкевіч азначыў «літоўска-рускай»[16]. Як зазначае беларускі гісторык Іван Саракавік (у чым пагаджаецца з дасьледнікам Іванам Ласковым[17]), «Жамойць сталі называць Літвой немцы ва Ўсходняй Прусіі, якія выдавалі на жамойцкай мове значную колькасьць пратэстанцкай літаратуры. Нямецкая ж навуковая літаратура карысталася вялікім аўтарытэтам у Расеі. Так і ў расейскай навуцы пачалі сьцьвярджаць, што жамойты — гэта тое ж, што і літва»[18][19].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Swartz A. Konstantinas Širvydas // Open Library (анг.) — 2007.
- ^ Konstantinas Širvydas // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Konstantinas Sirvydas // opac.vatlib.it (анг.)
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Venclova T. Eseje (Essays). — Sejny: Pogranicze, 2001. — С. 336 (2). — ISBN 83-86872-25-X (пол.)
- ^ Szyrwid K. Dictionarium trium linguarum. — Vilna, 1713.
- ^ Кёппен П. И. О происхождении, языке и литературе литовских народов. — СПб, 1827. С. 103.
- ^ Adelung J. H. Mithridates, oder allgemeine Sprachenkunde. Band 2. — Berlin, 1809. S. 709.
- ^ Magazin, herausgegeben von der Lettisch-Literarischen Gesellschaft. — Mitau, 1828. S. 65.
- ^ Winkelmann E. Bibliotheca Livoniæ historica. — St. Petersburg, 1870. S. 45.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 120.
- ^ Lebedys J. Lietuvių kalba XVII—XVIII a. viešajame gyvenime. — Vilnius, 1976. P. 115.
- ^ Pacevičius A. Vienuolynų bibliotekos Lietuvoje 1795—1864 m. — Vilnius, 2005. P. 186.
- ^ Известия Императорской Академии наук по Отделению русского языка и словесности. Т. 4. — СПб., 1855. С. 110.
- ^ Дзярновіч А. Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі // Палітычная сфера. № 18—19 (1—2), 2012. С. 30—53.
- ^ Шимкевич Ф. Корнеслов русского языка, сравненного со всеми главнейшими славянскими наречиями и с двадцатью четырьмя иностранными языками: удостоен Демидовской премии / сост. Федором Шимкевичем. — СПб.: Тип. Имп. Акад. наук, 1842. С. XVII.
- ^ Ласкоў І. Дагістарычныя блуканні: Літва і Жамойць // Літаратура і мастацтва, № 19, 1993. С. 15.
- ^ Саракавік І. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. — Менск: Современная школа, 2006. С. 116.
- ^ Саракавік І. Беларусазнаўства. — Менск: Веды, 1998. С. 41.
Літаратура
рэдагаваць- Lietuviu dvasininkai kurejai. — Vilnius: UAB leidykla POLI, 2000. — ISBN 9986-511-10-0. — P. 692.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Dictionarium trium linguarum (анг.)
- Sirvydas, Konstantinas (лет.)
- Szyrwid Konstanty(недаступная спасылка) (пол.)