Рымішкі
Рымішкі (лет. Rimiškiai) — вёска ў Летуве, каля ракі Сьвятой. Уваходзяць у склад Ужпольскага староства Ўцянскага раёну Ўцянскага павету.
Рымішкі лац. Rymiški | |
лет. Rimiškiai | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Уцянскі |
Раён: | Уцянскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°42′50″ пн. ш. 25°38′38″ у. д. / 55.71389° пн. ш. 25.64389° у. д.Каардынаты: 55°42′50″ пн. ш. 25°38′38″ у. д. / 55.71389° пн. ш. 25.64389° у. д. |
Рымішкі |
Назва
рэдагавацьРым або Рыма (Rim, Rimo) — імя германскага паходжаньня[1]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага (гоцкага) імя Rym[2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Рымішкі ўваходзілі ў склад Вількамірскага павету Ковенскай губэрні[6].
Насельніцтва
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1273.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 208.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 98.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 148.