Геранім Дамінік Пац
вялікалітоўскі шляхціч
Геранім Дамінік Пац (каля 1620 — 1662) — прадстаўнік арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага.
![]() Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1620 |
Памёр | 1662 |
Род | Пацы |
Бацькі | Пётар Пац Альжбета з Шэметаў |
Жонка | Ганна з Войнаў |
Дзеці | Пётар Міхал, Ян Казімер, Казімер Міхал, Кацярына, Ганна |
Меў маёнткі ў Ашмянскім павеце і на Жамойці.
Біяграфія Рэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Пятра, ваяводы троцкага, і Альжбеты з Шэметаў. Меў братоў Фэлікса Яна, Баніфацыя Тэафіла, Міхала Казімера і Казімера.
У 1661 трапіў у палон і быў гвалтоўна вывезены ў Маскоўскую дзяржаву, памёр у дарозе пры вяртаньні на радзіму[1].
Ажаніўся з Ганнай Вайнянкай. У шлюбе нарадзіліся дзеці
- Пётар Міхал (каля 1645 — 1696), староста жамойцкі
- Ян Казімер (каля 1650 — 1696/97), харунжы дворны літоўскі
- Казімер Міхал (каля 1655 — 1719), пісар вялікі літоўскі
- Кацярына, жонка Рамана Данілевіча, падкаморага ашмянскага
- Ганна, жонка Траяна Юзэфа Пакаша, судзьдзю земскага полацкага[2].
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура Рэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0