Тэадор Ляцкі
палітык Рэчы Паспалітай
Тэадо́р Ля́цкі (? — 1611) — дзяржаўны дзеяч ВКЛ, альхімік. З роду Ляцкіх, унук (?) Івана. Ротмістар войска Рэчы Паспалітай. Пісар польны літоўскі (1601—1611). У маладосьці вандраваў па Францыі, Нямеччыне, Італіі, Мальце, Нідэрляндах, займаўся альхіміяй (у 1589 годзе ў Рыме спрабаваў ператварыць медзь у срэбра). Актыўны ўдзельнік вайны з Швэцыяй (Кірхгольмская бітва 1605 году і іншых). Магчыма, яго сястрой была Тэадора (Багдана) Ляцкая, жонка Гальляша Пельгрымоўскага. Меў сына Яна Альфонса Ляцкага.
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | 1611 або 1616 |
Род | Ляцкія |
Бацькі | Ян Ляцкі[d] Багдана з Палубінскіх[d] |
Дзеці | Ян Альфонс Ляцкі і Кацярына Ляцкая[d] |
Дзейнасьць | алхімік, палітык |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ляцкі.
Літаратура Рэдагаваць
- Алесь Белы // . — Мн.: .