Кашталяны смаленскія
(Перанакіравана з «Кашталян смаленскі»)
Кашталян смаленскі — мясцовы ўраднік у Смаленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна зьяўляўся другім паводле значнасьці пасьля ваяводы.
Кашталянамі смаленскімі былі:
- Рыгор Трызна (1569—1571)
- Дамінік Пац (1571—1579)
- Юры Мікалаевіч Зяновіч (1579—1583)
- Мікалай Пац (1583—1585)
- Багдан Сапега (20.4.1585 — 21.5.1588)
- Станіслаў Нарушэвіч (30.5.1588 — 1589)
- Астафі Тышкевіч (1589—1590)
- Вацлаў Агрыпа (21.3.1590 — 1597)
- Вацлаў Шэмет (1597—1600)
- Ян Юр'евіч Зяновіч (18.3.1600 — 1614)
- Ян Мялешка (1615—1623)
- князь Леў Мікалай Саламярэцкі (3.2.1623 — 1627)
- Бальтазар Стравінскі (3.3.1627 — 1631)
- князь Аляксандар Масальскі (25.2.1631 — 11.1638)
- Крыштап Дамінік Абрынскі (11.1638)
- Юры Храптовіч (1639 — 29.12.1643)
- Пётар Рудаміна-Дусяцкі (30.12.1643 — 1648)
- Яўстах Кірдзей (1649—1653)
- Уладзіслаў Валовіч (21.4.1653 — 23.3.1656)
- Казімер Людвік Еўлашэўскі (1656 — 13.5.1659)
- Ян Далмат-Ісайкоўскі (20.6.1659)
- Стэфан Кандзежаўскі (1663—1666)
- Самуэль Францішак Вільчак (1666—1681)
- Пётар Тышкевіч (1685)
- Пётар Канарскі (1690)
- Крыштап Антоні Храпавіцкі (1695—1703)
- князь Караль Друцкі-Саколінскі (25.10.1703 — 1713)
- Крыштап Неміровіч-Шчыт (14.7.1713 — 1720)
- Ян Сцыпіён (7.11.1720 — 1738)
- Казімер Несялоўскі (15.12.1738 — 1752)
- Станіслаў Бужынскі (16.11.1752 — 1763)
- Тадэвуш Бужынскі (6.4.1763 — 1770)
- Андрэй Зянковіч (14.3.1770 — 1790)
- Антоні Сухадольскі (12.11.1790 — 12.1793)
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.