Павал Пац
(пам. 1595) ваявода амсьціслаўскі, кашталян віленскі
Павал Пац (каля 1530 — 1595) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (1566—1578), ваявода амсьціслаўскі (1578—1593), кашталян віленскі (з 1593).
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1530 |
Памёр | 1595 |
Род | Пацы |
Бацькі | Мікалай Пац Аляксандра з Гальшанскіх |
Жонка | Раіна з Валовічаў Ганна з Хадкевічаў |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Пётар і Мікалай, Соф’я, Барбара |
Меў вялікія маёнткі Дзісна, Казяны і іншыя ў Браслаўскім і Астравец у Ашмянскім паветах. Трымаў Вількамірскае, Амсьціслаўскае, Дзісенскае і Радамскае староствы[1].
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Мікалая, ваяводы падляскага, і Аляксандры з Гальшанскіх. Меў братоў Станіслава, Мікалая і Дамініка.
Першы раз ажаніўся з Раінай, дачкой кашталяна наваградзкага Самуэля Валовіча, другі (у (1585) — Ганнай Хадкевіч, удавой кашталяна кіеўскага Паўла Сапегі. У першым шлюбе меў сыноў Пятра і Мікалая, а таксама дачок Соф’ю і Барбару[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Анатоль Грыцкевіч. Пацы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 423.
- ^ Pacowie Праверана 4 ліпеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0