Лоўчы вялікі літоўскі
Лоўчы вялікі літоўскі (па-лацінску: venator, praefectus venationum) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім. Сачыў за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, распараджаўся паляваньнем.
Урад існаваў з 15 стагодзьдзя. З канца 16 стагодзьдзя лоўчы гаспадарскі, пазьней лоўчы вялікі ВКЛ, меў намесьніка — лоўчага дворнага (падлоўчага), З канца 17 стагодзьдзя — ганаровы тытул дзяржаўнага саноўніка бяз пэўных абавязкаў, такое ж становішча займалі й лоўчыя земскія ў паветах.
Лоўчымі вялікімі літоўскімі былі:
- Мішко Вештаровіч (1466)
- Ян Мішкавіч (1487)
- Леў Вэкнэвіч (1496)
- Марцін Храптовіч (1504 — 2.1509)
- Мікалай Пац (Пацавіч; 1509—1544)
- князь Мікалай Радзівіл «Руды» (27.2.1549)
- Рыгор Валовіч (1567—1572)
- князь Мікалай Мікалаевіч Радзівіл(pl) (1577 — 18.10.1579)
- Мікалай Нарушэвіч (23.7.1582 — 10.2.1588)
- Рыгор Валовіч (1591—1591)
- Ян Нарушэвіч (1592—1616)
- Крыштап Нарушэвіч (1617—1624)
- Ян Караль Нарушэвіч (23.3.1624 — 1629)
- Крыштап Завіша(pl) (25.10.1629 — 27.5.1637)
- Пётар Караль Далмат-Ісайкоўскі (12.5.1637 — 27.5.1640)
- Мікалай Далмат-Ісайкоўскі (29.5.1640 — 1649)
- Ян Тэадор Майдэл (Maydell; 1649—1667)
- Андрэй Тызэнгаўз (1667/1668 — 1672/1673)
- Юзэф Багуслаў Слушка (1672/1673 — 1675)
- Эрнэст Дэнгаф(pl) (3.2.1676 — 1683)
- Ян Валовіч(pl) (6.1684 — ?)
- Ян Казімер Кірдзей (7.1684 — 1685)
- Ян Гажэньскі (20.5.1685 — 1695)
- Францішак Міхал Дэнгаф (10.2.1692 — 1696)
- Станіслаў Эрнэст Дэнгаф (27.9.1697 — 6.1704)
- Станіслаў Патоцкі(pl) (11.6.1704 — 1710)
- Рыгор Юзэф Катовіч (1710—1724)
- Ян Салагуб-Давойна (24.3.1724 — 16.12.1731)
- Міхал Алёйзы Савіцкі (16.12.1731 — 1.1732)
- Фабіян Шаняўскі (11.3.1732 — 22.11.1734)
- Фэрдынанд Плятэр (27.1.1735 — 31.3.1739)
- Міхал Антоні Сапега (31.3.1739 — 26.11.1746)
- Ігнаці Воўк-Ланеўскі (26.11.1746 — 1761)
- Антоні Забела(pl) (6.5.1761 — 1775)
- Юзэф Забела (5.1775 — 11.7.1793)
- Юзэф Дамінік Касакоўскі (13.1.1794 — )
Глядзіце таксама
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885.
- Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.