Нацыянальная літаратурная прэмія (Беларусь)
«Нацыяна́льная літарату́рная прэ́мія» — літаратурная прэмія, заснаваная ў 2015 годзе Саюзам пісьменьнікаў Беларусі, Міністэрствам інфармацыі Беларусі. Прозьвішчы пераможцаў становяцца вядомымі на Сьвяце беларускага пісьменства.
Нацыянальная літаратурная прэмія | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Тып | дыплём |
Каму ўручаецца | беларускія літаратары, паэты-песеньнікі, літаратурныя крытыкі |
Статус | уручаецца |
Статыстыка | |
Першае ўзнагароджаньне | 2015 |
Гісторыя. Апісаньне
рэдагавацьПапярэднікам Нацыянальнай літаратурнай прэміі лічыцца рэспубліканскі конкурс на лепшы літаратурны твор году, ляўрэятам якога ўручаліся статуэткі «Залаты Купідон» і дыплёмы[1].
Нацыянальная літаратурная прэмія зацьверджана ў 2015 годзе. Заснавальнікі літаратурнага конкурсу — міністэрствы інфармацыі, культуры і адукацыі РБ, Саюз пісьменьнікаў Беларусі[2]. Аргкамітэт конкурсу складаецца з прадстаўнікоў трох міністэрстваў: інфармацыі, адукацыі, культуры, — а таксама Саюза пісьменьнікаў Беларусі, Выдавецкага дома «Звязда» і Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Творы адбіраюцца экспэртнай камісіяй і журы конкурсу. Урачыстая цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэятаў праводзіцца падчас сьвяткаваньня Дня беларускага пісьменства[2].
Першае ўзнагароджаньне адбылося 6 верасьня 2015 году ў Шчучыне падчас сьвяткаваньня 22-га «Дня беларускага пісьменства»[3].
Памер прэміі складае каля 30 базавых велічынь[1].
Пералік ляўрэятаў
рэдагаваць2015
рэдагаваць- Проза — Уладзімер Саламаха, аповесьць «І няма шляху чужога».
- Паэзія — Тамара Краснова-Гусачанка, зборнік паэзіі «Встреча».
- Дзіцячая літаратура — Ганна Скаржынская-Савіцкая, кніга казак «Надзейка-чарадзейка».
- Драматургія — Натальля Голубева, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчет» («ОНТ»).
- Крытыка і літаратуразнаўства — Дзяніс Марціновіч, кніга «Жанчыны ў жыцці Уладзіміра Караткевіча».
- Публіцыстыка — Міхаіл Шыманскі, кніга нарысаў «Мы этой памяти верны».[4]
2016
рэдагаваць- Паэзія — Мар’ян Дукса «Птушка вечнасьці — душа»
- Проза — Алесь Марціновіч «Цяпло колішніх вогнішчаў».
- Драматургія — Ягор Конеў «Злачынства і пакараньне на берагах Сьвіслачы».
- Публіцыстыка — Мікалай Барысенка «Рэха Вялікай вайны ва Ўсходняй Беларусі».
- Літаратуразнаўства — Тацяна Мацюхіна «Беларускі імпрэсіянізм».
- Дзіцячая літаратура — Сяргей Давідовіч «Дзедава жалейка»[5].
2017
рэдагаваць- Паэзія — Анатоль Аўруцін «Прасьвятленьне» (зборнік).
- Проза — Людміла Рублеўская «Авантуры Пранціша Вырвіча».
- Драматургія — Васіль Ткачоў «Характары».
- Публіцыстыка — Зіновій Прыгодзіч «Постаці».
- Літаратуразнаўства — Валер Назараў «Тайнапіс Андрэя Мрыя».
- Дзіцячая літаратура — Міхась Пазьнякоў «Возера Дзіва».
- Дэбют — Маргарыта Латышкевіч «Яблыкі»[6].
2018
рэдагаваць- Паэзія — Казімер Камейша «Высокі бераг» (зборнік).
- Проза — Васіль Шырко «Нязваны госьць» (аповесьці).
- Драматургія — Георгі Марчук «Сьвятло вышыні» (п’есы).
- Публіцыстыка — Зінаіда Дудзік «Пара высокага сонца».
- Літаратуразнаўства — Іван Штэйнер «Сьмехавыя традыцыі Рэнэсансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагодзьдзя».
- Дзіцячая літаратура — Вольга Нікольская «Выкраданьне шэдэўра».
- Дэбют — Юлія Алейчанка «Пад чароўным шкельцам»[7].
2019
рэдагаваць- Паэзія — Мікола Маляўка «Сланечнік» (зборнік).
- Проза — Алег Ждан «Геній».
- Публіцыстыка — Віктар Хурсік «Вале».
- Літаратуразнаўства — Сьвятлана Калядка «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі».
- Дзіцячая літаратура — Уладзімер Ягоўдзік «Кветкі дзівасілу».
- Дэбют — Станіслава Ўмец «Сэрца Сакры»[8].
2020
рэдагаваць- Паэзія — Валер Грышкавец «Застаюся назаўсёды».
- Публіцыстыка — Ігар Пракаповіч «Пастаўшчына».
- Літаратуразнаўства — Іван Саверчанка «Магія слова».
- Дзіцячая літаратура — Кацярына Хадасевіч-Лісавая «Ключ ад Вялікай Каштоўнасьці».
- Проза — Уладзімер Сьцяпан «Хвалі» (зборнік).
- Дэбют — Вольга Нікіценка «Сузор'е птушкі» (зборнік вершаў)[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Лепшым літаратарам Беларусі павялічылі прэміі. Радыё «Спадарожнік» (28 жніўня 2015). Праверана 8 верасьня 2015 г.
- ^ а б Яна Явіч (17 ліпеня 2017) Адбор будзе строгі. НББ. Праверана 8 верасьня 2015 г.
- ^ Першая Нацыянальная літаратурная прэмія будзе ўручана ў Дзень беларускага пісьменства ў Шчучыне. Звязда (3 сакавіка 2015). Праверана 8 верасьня 2015 г.
- ^ Яна Багданава (6 верасня 2015) 6 авторов получили Первую национальную литературную. СБ. Беларусь сегодня. Праверана 8 верасьня 2015 г.
- ^ 2016 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
- ^ 2017 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
- ^ 2018 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
- ^ 2019 год // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2019 г. Праверана 22 кастрычніка 2020 г.
- ^ Названыя пераможцы Нацыянальнай літаратурнай прэміі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 13 жніўня 2020 г. Праверана 15 жніўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Кантакты // Нацыянальная літаратурная прэмія, 2020 г. Праверана 15 жніўня 2020 г.