Кацярына Хадасевіч-Лісавая
Кацяры́на Станісла́ваўна Хадасе́віч-Лісава́я (нар. 1979, в. Ждановічы, Менскі раён, цяпер Беларусь) — беларуская пісьменьніца. Сябра Саюза пісьменьнікаў Беларусі (з 2006 г.). Сакратар бюро сэкцыі прозы СПБ, удзельніца бюро сэкцыі дзіцячай літаратуры. Сяброўка рэдакцыйных калегій часопісаў «Вясёлка», «Бярозка», «Маладосць».
Кацярына Хадасевіч-Лісавая | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Кацярына Станіславаўна Хадасевіч-Лісавая |
Нарадзілася | 24 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Гады творчасьці | З 1996 году |
Кірунак | дзіцячая літаратура |
Жанр | проза |
Мова | беларуская мова |
Значныя творы | «Касьмічная адысэя хлопчыка Стасіка», «Казкі Сіняй падушкі» |
Узнагароды | Дыплём ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшы твор 2012 году» |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла Ждановіцкую сярэднюю школу[1], затым Менскі дзяржаўны пэдагагічны каледж, Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя М. Танка. Працуе настаўніцай пачатковых клясаў у Ждановіцкай сярэдняй школе.
Дэбютавала ў 1996 годзе ў часопісе «Першацьвет».
Творчасьць
рэдагавацьПераважна працуе ў галіне дзіцячай літаратуры, таксама піша і для дарослых.
Друкавалася ў часопісах «Вясёлка», «Бярозка», «Качели», «Маладосць», «Нёман», «Родная прырода», газэтах «Літаратура і мастацтва», «Менская праўда», «Настаўніцкая газэта», «Прысталічча» і інш.
Творы Кацярыны Хадасевіч-Лісавой выходзілі ў калектыўных зборніках.
Бібліяграфія
рэдагавацьКнігі
- «Падарожжы ў Чароўны Лес» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
- «Касмічная адысея хлопчыка Стасіка»[2][3] («Літаратура і мастацтва», 2012 г.)
- «Казкі Сіняй падушкі»[4] (РВУ «Звязда», 2013 г.)
- «Казкі сівой даўніны»[5] (РВУ «Звязда», 2014 г.)
- «Код геніяльнасці» («Харвест», 2014 г.)
- «Казкі чараўніцы Зімы» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
- «Канікулы з прыгодамі, альбо Зваротны візіт Зорнічка да хлопчыка Стасіка» («Звязда»,2016 г.)
- «Таямніца незвычайнай школы» [6] (РВУ «Звязда», 2018 г.)
- «Вухуцік. Васільвася». Сэрыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2019 г.)
- «Нявеста для Кветкавага караля» (рус. «Невеста для Цветочного короля») (Выдавецтва «Беларусь», 2019 г.)
- Кніга-квэст «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» («Звязда», 2019 г.)
- «Добры паштальён»(«Благовест», Масква, 2020 г.)
- «Знаёмцеся — #Падабай.к@!» («Звязда», 2020 г.)
- «Зорка нябесная. Зорка зямная» (Выдавецтва «Народная асвета», 2020 г.)
- «Казкі Кветкавай феі» (Выдавецтва «Беларусь», 2020 г.)
- «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
- «Палёт на Вухуцію». Сэрыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2020 г.)
- «Загадка прынцэсы Агнэсы». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
- «Прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2021 г.)
- «Таямніца зачараванага балота» («Мастацкая літаратура», 2021 г.)
- «Сакрэты аднаго каралеўства». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Казкі сівой даўніны». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г. Перавыданне)
- «Гаспадыня Ліловага цмока. Помста Змрочнага птаха» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Вухуцік і яго таямніца». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2022 г.)
- «Па чырвоных стрэлках…» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г.)
- «Малюй-вандруй!» Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г.)
- «Новыя прыгоды лісачкі Красуні». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2023 г)
- «Будзь маім Анёлам!». Апавяданні. (выд. «Благовест», Масква, 2023 г.)
- «Падарунак караля». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2024 г.)
- «Вухуцік і Дзіва». Серыя «Казкі Кніжнай феі» («Звязда», 2024 г.)
Творы ў зборніках
Казкі, апавяданьні і аповесьці для дзяцей і падлеткаў:
- «Лясная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў» («Літаратура і мастацтва», 2008 г.)
- «Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[7] («Літаратура і мастацтва», 2009 г.)
- «Касмічная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў»[8] («Літаратура і мастацтва», 2010 г.)
- «Залаты талер» («Мастацкая літаратура», 2012 г.)
- «Пакліч у госці сонца» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
- «Митины каникулы» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2012 г.)
- «Детям о дружбе»… («Выдавецтва Беларускага Экзархата», 2012 г.)
- «Падарунак ад Дзеда Мароза» (РВУ «Звязда», 2014 г.)
- «Падарожжы ў Чароўны лес» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2014 г.)
- «Як мядзведзь пчаляром стаў» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
- «Ад калыханкі да забаўлянкі» («Звязда», 2018 г.)
- «Беларуская зіма» («Мастацкая літаратура», 2018 г.)
- «Детям о главном» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
- «Детям о Рождестве» (Белорусская православная церковь, 2018 г.)
- «Беларуская вясна» («Мастацкая літаратура», 2019 г.)
- «Беларуская восень» «Мастацкая літаратура», 2019 г.)
- Дапаможнік-хрэстаматыя «Сустрэча з пісьменнікам, або Як зрабіць урок чытання любімым» (аўтабіяграфія, казкі «Вухуцік», «Шчаслівая кніга») («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2021 г.)
- «Вясёлка» (Казка «Загадка прынцэсы Агнэсы», апавяданне «Шчаслівая кніга») («Адукацыя і выхаванне», 2023 г.)
- «Зборнік твораў для дадатковага чытання ў VI класе» Сэрыя «Школьная бібліятэка» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці») («Выдавецкі дом „Звязда“», 2023 г.)
- «Творы для дадатковага чытання ў VI класе» Серыя «Школьная бібліятэка класікі» (Кніга-квэст «Ключ ад вялікай каштоўнасці») («Выдавецкі дом „Звязда“», 2023 г.)
- «Чароўная скарбніца». Зборнік твораў для дзяцей. Сэрыя «Сучасная беларуская літаратура» (Казачная аповесць «Вухуцік і яго таямніца») («Аверсэв», 2023 г.)
- «Вясна-чараўніца» («Мастацкая літаратура», 2024 г.)
- «Восеньскія скарбы» («Мастацкая літаратура», 2024 г.)
Творы для дарослай чытацкай аўдыторыі:
- «Вальс пад журлівымі таполямі» («Мастацкая літаратура», 2008 г.)
- «У храме зямнога кахання» («Мастацкая літаратура», 2009 г.)
- «Самая чароўная кветка» («Мастацкая літаратура», 2010 г.)
- «Пакуль б’ецца сэрца…» («Мастацкая літаратура», 2013 г.)
- «Міншчына літаратурная» (РВУ «Звязда», 2014 г.)
- «Радзіма. Адзінства. Перамога» (РВУ «Звязда», 2015 г.)
- «На прасторах роднай Беларусі» («Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі», 2015 г.)
- «Лучнасць сэрцаў і дум» («Мастацкая літаратура», 2022 г.)
Артыкулы
рэдагаваць- Хадасевіч-Лісавая К. Навучыць дзіця думаць : газэта. — Мн.: СПБ, РВУ «Звязда», 9 сьнежня 2016. — В. 4900. — № 49. — С. 5.
Прызнаньне
рэдагавацьВонкавыя выявы | |
---|---|
Выпуск праграмы «Дыяблог. Пра літаратуру» на тэлеканале «Беларусь 3». Госьць: Кацярына Хадасевіч-Лісавая. 21 сьнежня 2015 |
- Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі з 2006 году;
- Дыплём ІІ ступені рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Найлепшы твор 2012 году» ў галіне дзіцячай літаратуры за кнігу «Касьмічная адысэя хлопчыка Стасіка»[9];
- Дыплём «Пяцёрка лепшых кніг беларускіх аўтараў — 2014» у рэйтынгу, складзеным сталічнымі бібліятэкарамі (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»);
- Грамата Саюза пісьменьнікаў Беларусі за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай літаратуры (да юбілея СПБ);
- Дыплём Міністэрства інфармацыі за актыўную прапаганду кнігі і чытаньня ў межах рэспубліканскай акцыі «Лета з добрай кнігай», 2014 г.[10]
- Дыплём ляўрэята Менскай абласной прэміі ў галіне літаратуры ў намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая літаратура» (за кнігу «Казкі Сіняй падушкі»), 2015 г.;
- Мэдаль Васіля Віткі 2024 г.
- Мэдаль Максіма Багдановіча за плённую творчую працу, 2024 г.[11]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Знакамітыя выпускнікі Ждановіцкай сярэдняй школы Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Падарожжа ў беларускую казку XXI стагоддзя. Детские библиотеки Минска (22 лютага 2013). Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Таццяна Конюх (3 красавіка 2014) Сыну — ад матулі Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Вольга КУХАРСКАЯ (15 красавіка 2014) З чароўнай краіны Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Бібліятэкары прапануюць. Библиограф (25 лістапада 2014). Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Святлана Вашчыла (2018-10-19) «Я бываю рознай феяй» Праверана 2019-02-24 г. Архіўная копія ад 2 сакавіка 2019 г.
- ^ Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў. Брестская областная библиотека им. М.Горького (4 сьнежня 2014). Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Алесь Карлюкевіч (10 траўня 2011) Крышку пра кніжку. час. «Вясёлка». Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Е. Кустова (18 верасьня 2013) Праздник в древнем Быхове Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Любоў Бяляева (5 верасьня 2014) Наш лепшы сябар. Звязда. Праверана 5 студзеня 2016 г.
- ^ Відэа Госця Лікі Пташук — Кніжная Фея, вядомая беларуская пісьменніца, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, уладальніца медаля М. Багдановіча, аўтар шматлікіх кніг, педагог Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Канал «Культура» Беларускага радыё, 30 красавіка 2024