Юлія Алейчанка
беларуская пісьменьніца, літаратурная крытык, перакладніца
Ю́лія Алякса́ндраўна Але́йчанка (21 сьнежня 1991, г. Ворша, Віцебская вобласьць) — беларуская пісьменьніца, літаратурная крытык, перакладчыца.
Юлія Алейчанка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 21 сьнежня 1991 (32 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, пісьменьніца, літаратурны крытык |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла філялягічны факультэт БДУ ў 2014 годзе, магістратуру ў 2015 годзе, асьпірантуру ў 2019 годзе. Працавала рэдактарам аддзелу паэзіі, адказным сакратаром часопісу «Полымя», галоўным рэдактарам часопісу «Нёман».
Піша вершы, апавяданьні, крытычныя артыкулы, перакладае. Вершы друкаваліся ў анталёгіях «Дняпроўскія галасы-60» (2010), «Першацьвет» (2017), пераклады — у кніжнай сэрыі «Сьветлыя знакі. Паэты Кітая». Творы перакладаліся на расейскую, украінскую, сэрбскую, кітайскую, азэрбайджанскую і іншыя мовы.
Творы
рэдагаваць- 2017 — «Пад чароўным шкельцам», зборнік вершаў
- 2018 — «Вецер у валасах», зборнік перакладаў
Узнагароды
рэдагаваць- Ляўрэат Міжнароднага конкурсу маладых літаратараў «Першацьвет» (2016)
- Ляўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі (2018) у намінацыі «Лепшы дэбют»[1].
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- творы Юліі Алейчанкі на сайце sozvuchie.by