Мар’ян Дукса

беларускі пісьменьнік, паэт

Мар’ян Дукса (5 красавіка 1943, Каракулічы, Мядзельскі раён, Менская вобласьць — 19 красавіка 2019[2]) — беларускі паэт.

Мар’ян Дукса
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 5 красавіка 1943(1943-04-05)
Памёр 19 красавіка 2019(2019-04-19) (76 гадоў)
Дзеці Уладзіслаў Дукса[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік
Мова беларуская мова[1]
Узнагароды

Біяграфічныя звесткі

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Рана страціў бацьку. У 1958—1960 гг. займаўся ў Сьвірскай вучэльні мэханізацыі сельскай гаспадаркі, закончыўшы яе, працаваў у калгасе ўлікоўцам трактарнай брыгады, адначасова вучыўся завочна ў сярэдняй школе. У 1969 годзе скончыў філялагічны факультэт БДУ. З 1969 па 1987 год працаваў настаўнікам сярэдняй школы ў Солах.

Творчасьць

рэдагаваць

На старонках рэспубліканскай пэрыёдыкі выступае зь вершамі з 1960 году. Выдаў вершаваныя зборнікі «Спатканне» (1967), «Крокі» (1972), «Станцыя» (1974), «Прыгаршчы суніц» (1976), «Забытыя словы» (1979), «Зона супраціўлення» (1982), «Твая пара сяўбы» (1985), «Заснежаныя ягады» (1989), «Горн прымірэньня» (1993). Аўтар кніг для дзяцей «Зялёны акварыум» (1980) і «Світаюць сосны» (1987).

Усё свае жыцьцё, акрамя хіба студэнцкіх гадоў, Мар’ян Дукса зьвязаў зь вёскаю.

Прэміі і ўзнагароды

рэдагаваць

Ляўрэат Літаратурнай прэміі Саюза пісьменьнікаў Беларусі імя А.Куляшова (1990) за кнігу паэзіі «Заснежаныя ягады» (1989).

Ушанаваньне памяці

рэдагаваць

Ганаровы грамадзянін Смаргоні з 3 ліпеня 2013 году.

Кнігапіс

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць