Станіслава Ўмец

беларуская пісьменьніца

Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец (нар. 1991, Берасьце) — беларуская пісьменьніца (беларускае фэнтэзі), рэдактар.

Станіслава Ўмец
Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец
11 сакавіка 2018 г.
11 сакавіка 2018 г.
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Станісла́ва Вячасла́ваўна Ўмец
Нарадзілася 1991(1991)
Сьцяг БеларусіБеларусь, Берасьцейская вобласьць, Берасьце
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Рэдактарка, пісьменьніца
Жанр Фэнтэзі
Мова Беларуская
Дэбют «Сэрца Сакры»[1]
Значныя творы «Сэрца Сакры»[2]
Прэміі Ляўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі Дэбют за кнігу «Сэрца Сакры»[3] (2019)
Узнагароды Дыплём пераможца літаратурнага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «Проза». (2018)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Навучалася ў СШ № 14 Берасьця, у клясе журналістыкі і гісторыі Берасьцейкага абласнога ліцэя імя П.М.Машэрава. Скончыла Інстытут журналістыкі БДУ па спэцыяльнасьці “Літаратурнае рэдагаваньне”, магістратуру БДУ. Павышала кваліфікацыю ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь.

З 2012 — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура». Адначасова выкладае дысцыпліны «Сучасныя мэтодыкі і практыкі рэдагаваньня» і «Трэвэл-мэдыятэкст» у Інстытуце журналістыкі БДУ.

Апавяданьні і вершы надрукаваны ў зборніках выдавецтва «Мастацкая літаратура», часопісе Нёман, газэтах Народная трыбуна, ЛіМ, Звязда.

Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.

У 2018 годзе выдала асобнай кнігай фэнтэзі-аповесьць «Сэрца Сакры».

Узнагароды

рэдагаваць
  • У 2018 годзе ўзнагароджана Дыплёмам пераможца літаратурнага конкурсу «Першацвет» у намінацыі «Проза».
  • У 2019 годзе Ляўрэат нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі Дэбют за кнігу «Сэрца Сакры»[4]
  1. ^ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
  2. ^ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
  3. ^ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі
  4. ^ Станіслава Ўмец на сайце Нацыянальнай літаратурнай прэміі

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць