Казімер Камейша

беларускі паэт

Казі́мер Віке́нцьевіч Каме́йша (нар. 1943, в. Малыя Навікі, цяпер Стаўпецкі раён, Менская вобласьць, Беларусь) — беларускі паэт.

Казімер Камейша
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 сьнежня 1943
в. Малыя Навікі, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, Нямецкая дзяржава
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці журналіст
Гады творчасьці з 1959-га
Жанр паэзія
Мова беларуская
Значныя творы зборнік «Пярэймы дня» (1988)
Прэміі Прэмія Куляшова (1989), «Залаты Купідон» (2010)
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

Ляўрэат прэміі Куляшова (1989) за зборнік «Пярэймы дня» і прэміі «Залаты Купідон» (2010).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

З 1959 году 16-гадовым юнаком пачаў друкавацца ў пэрыядычных выданьнях. У 1963—1966 гадах служыў у Савецкім войску. У 1967—1968 гадах працаваў літаратурным супрацоўнікам у Валожынскай раённай газэце «Працоўная слава». З 1968 году — старэйшы рэдактар на Беларускім радыё. У 1970 годзе скончыў завочнае беларускае аддзяленьне Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1979—1981 гадах працаваў у часопісе «Полымя». У 1981—1988 гадах — у часопісе «Вясёлка». У 1988—2005 гадах — у часопісе «Маладосьць». З 2005 году — у часопісе «Вожык»[1].

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтар лірычных паэмаў і вершаваных зборнікаў для дзяцей. Шэраг яго вершаў паклалі на музыку[1]. Апявае ў творчасьці высакародзтва, працу і сяброўства. Перакладае з польскай, расейскай і ўкраінскай моваў. Выдаў 9 зборнікаў вершаў: «Мэмбрана» (1972), «Тут мае вёсны прычалены» (1977), «Сябрына» (1978), «Плёс» (1982), «Галоўная вярства» (1985), «Пярэймы дня» (1988), «Кубак блакіту» (1993) і «Лінія лёсу» (1996). Аўтар 6 кніжак для дзяцей: «Гаёўка» (1975), «Бусьлянка» (1985), «Дзятлава кузьня» (1987), «Дзень добры, шафёр» (1988), «Гарцунок» (1991) і «Дожджыкава лічылка» (1998)[2].

  1. ^ а б Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 4 сьнежня 2013. — № 228 (27593). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
  2. ^ Камейша // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 511. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2