Алесь Марціновіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Марціновіч.
Але́сь Марціновіч (нарадзіўся 18 жніўня 1946 году, в. Казловічы Слуцкага раёну) — беларускі пісьменьнік, крытык, літаратуразнаўца.
Алесь Марціновіч лац. Aleś Marcinovič | |
Алесь Андрэевіч Марціновіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 жніўня 1946 (78 гадоў) вёска Казловічы, Слуцкі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, СССР |
Дзеці | Дзяніс Марціновіч і Ягор Марціновіч |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | журналіст |
Гады творчасьці | З 1966-га |
Жанр | аповед, нарыс, эсэ |
Мовы | беларуская, расейская |
Прэміі | Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1998), Літаратурная прэмія імя Максіма Багдановіча, Літаратурная прэмія імя Ўладзімера Калесьніка, «Залаты купідон» (2006, 2007), «Залатое пяро» |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і настаўнікаў. Бацька Андрэй Рыгоравіч выкладаў гісторыю, маці Яўгенія Аляксандраўна працавала ў пачатковых клясах. Пасьля заканчэньня ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёну паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З трэцяга курсу перавёўся на аддзяленьне журналістыкі. У 1968 г. закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.
Па разьмеркаваньні працаваў загаднікам аддзелу лістоў і масавай работы дарагічынскай раённай газэты «Запаветы Ільліча». У 1969 г. прызваны ў савецкае войска. Служыў афіцэрам, камандзірам мотастралковага ўзводу ў Забайкальскай ваеннай акрузе, паблізу ад сталіцы Буратыі гораду Ўлан-Удэ. Пасьля звальненьня ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газэты «Слава працы» і слуцкай раённай газэты «Шлях Ільліча».
Каля 30 гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газэце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 г. — карэспандэнт аддзелу літаратуры, з 1981 г. — загадчык аддзелу інфармацыі і літаратурнага жыцьця).
У лістападзе 1999 г. адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзелу літаратуры і мастацтва, намесьнік галоўнага рэдактара, першы намесьнік галоўнага рдэдактара.
У далейшым намесьнік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 г. загаднік аддзелу крытыкі часопісу «Полымя».
Творчасьць
рэдагавацьВыступаць у друку як журналіст пачаў яшчэ школьнікам. З 1966 г. пачаў публікаваць рэцэнзіі, літаратурна-крытычныя артыкулы.
Аўтар больш як 30 кнігаў, у тым ліку выданьняў па гісторыі для дзяцей («Сьвятая Еўфрасіньня», «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў», казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых дасьледаваньняў («Іван Чыгрынаў», «Сьвятло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).
Вяршыняй творчасьці ёсьць шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасьветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Сьвечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над засьнежаным шляхам», «Рагнеда і Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакумэнтальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданьне) прасочаныя лёсы больш як 300 знакамітых суайчыньнікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але зьвязаў лёс зь Беларусьсю.
Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадзтва зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакумэнтальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненьне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.
Прызнаньне
рэдагаваць- Сябра Саюзу журналістаў Беларусі
- Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі (з 1987 году)
- Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998)
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Максіма Багдановіча,
- Ляўрэат літаратурнай прэміі імя Уладзімера Калесьніка,
- Ляўрэат літаратурнай прэміі «Залаты купідон» (2006, 2007),
- Ляўрэат прэміі Беларускага саюза журналістаў «Залатое пяро».
- Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.
Літаратура
рэдагаваць- Войніч В. А. Марціновіч Аляксандр Андрэевіч// Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10. — Мн.: БелЭН, 2000. — С. 148.
- Карлюкевіч А. Крыжовыя паўстанкі гісторыі літаратуры/ Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С. 58-61.
- Карлюкевіч А. Адкрыццё гістарычных асоб / Карлюкевіч А. Чаканне Айчыны: кніга рэцэнзій. — Мн.: Дом прэсы, 1998. — С. 65-69
- Карлюкевіч А. Марціновіч Алесь Андрэевіч// Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. — Мн.: БелЭН, 1999. — С. 81.
- Марціновіч Алесь// Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік/ Складальнік А. К. Гардзіцкі; Навуковы рэдактар А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 366.
- Марціновіч Аляксандр Андрэевіч// Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Слуцкага раёна і горада Слуцка. У 2 кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — С. 481.
- Сабалеўскі А. В. Марціновіч Алесь// Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2. — Мн.: БелЭН, 2003. — С. 88.
- Саламаха У. П. Праўда там, дзе народ/ Саламаха У. П. Званыя и выбраныя: Кніга літаратурнай публіцыстыкі і рэцэнзій (Бібліятэка часопіса «Маладосць»). — Мн.: Дом прэсы, 1999. — С. 77—83.
- Урупіна Г. М. Марціновіч Алесь// Беларускія пісьменнікі: Бібліяграфічны слоўнік. У 6 т. Т. 4./ Пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса. — Мн.: БелЭН, 1994. — С. 224—231.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Рагнеда і Рагнедзічы
- Старонка(недаступная спасылка) на бачыне часопіса «Беларуская думка»