Уладзімер Ягоўдзік

беларускі пісьменьнік

Уладзі́мер Іва́навіч Яго́ўдзік (Ягаўдзік) (14 лютага 1956, в. Кастровічы, Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі празаік, драматург. Ляўрэат Прэміі прафсаюзаў Беларусі (1993) і Літаратурнай прэміі Янкі Маўра (1994).

Уладзімер Ягоўдзік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 14 лютага 1956(1956-02-14) (68 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, паэт, літаратурны крытык, перакладнік, журналіст
Жанр дзіцячая літаратура[d]
Мова беларуская мова[1], расейская мова[1] і украінская мова[1]
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Навучаўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1978—1982 гг. працаваў карэспандэнтам Берасьцейскай абласной газэты «Заря», рэдактарам Берасьцейскай абласной студыі тэлебачаньня. У 1982—1990 гг. — супрацоўнік штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З 1990 г. — рэдактар газэты «Дзеці і мы». У лютым 1995 году засноўвае свой уласны дзіцячы экалягічны часопіс для сям’і і школы «Лесавік» — выйшла больш за 80 нумароў. У 1997-? гадах — галоўны рэдактар часопіса «Бярозка».

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютаваў у друку вершамі ў 1972 г. (газэта «Гродзенская праўда»). Выдаў кнігі прозы «Стронга» (1984), «Вочы Начніцы» (бібліятэка часопіса «Маладосць», 1989), «Прыручэньне птушкі» (1989), зборнік казак «Сонейка, сьвяці!» (1988). Аўтар мастацкага альбому «Алена Кіш» (1990).

Напісаў для дзяцей п’есы, што ставіліся ў лялечных і драматычных тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачаньні: «Залатое зярнятка» (пастаўлена ў 1983), «Сонейка, сьвяці!» (надрукавана і пастаўлена ў 1985), «Пякла баба калачы» (з А.Шкілёнкам, пастаўлена ў 1987), «Сакрэты Вогніка» (пастаўлена ў 1987), «Усьміхніся, прынцэса…» (надрукавана і пастаўлена ў 1990).

У 2008 годзе заснаваў сэрыю «Скарбы Радзімы» і пачаў у ёй для школьнікаў і іх бацькоў, а таксама для настаўнікаў, выдаваць прыгожыя каляровыя кніжкі, які выйшла ўжо больш за 20.

Выступае ў пэрыядычным друку як літаратурны крытык, а таксама з мастацтвазнаўчымі артыкуламі пра самадзейных і прафэсійных мастакоў краіны. Пераклаў з расейскай і ўкраінскай моў асобныя творы Л. Лявонава, В. Астаф’ева, Ю. Бондарава, М. Віграноўскага.

Бібліяграфія

рэдагаваць

Кнігі прозы

рэдагаваць
  • «Стронга: Аповесць і апавяданні» (1984)
  • «Вочы начніцы : Аповесць» (1989)
  • «Прыручэнне птушкі : Аповесць, апавяданні, эсэ» (1989)
  • «Шчыраю ноччу : проза» (2009)

Кнігі казак

рэдагаваць
  • «Сонейка, свяці!» (1988)
  • «Заклятыя скарбы : Беларускія легенды і паданні» (1992)
  • «Янка і Ружа : Аповесць-казка» (1993)
  • «Ці вернецца князь Кук?» (1993)
  • «Свята летаўца : Апавяданні, аповесці, казкі» (1996)
  • «Бабуліна варта : Апавяданні і аповесці-казкі» (1999)
  • «Царэўна ў падземным царстве : Беларускія народныя казкі са збору А. М. Афанасьева» (2000)
  • «Менеск і яго браты» (2004)
  • «Крылатая дружына, або Птушкі ў беларускім фальклоры» (2006)
  • «Спеўны кірмаш : казкі вандроўнага тэатра» (2011)

Кнігі прозы для дзяцей

рэдагаваць
  • «Дзівосны карабель : Апавяданні пра птушак і жывёл» (1995)
  • «У царстве Вадзяніка : Апавяданні» (1995)
  • «Грыбок, грыбок, выстаў лабок : Апавяданні» (1997)
  • «Сем цудаў Беларусі» (1999)
  • «Аповесць мінулых гадоў : Старонкі летапісу» (1999)
  • «Птушыная дарога : Апавяданні» (2002)
  • «Рэха турынага рога : Апавяданні» (2002)
  • «Звярынец апошняга ледавіка : Апавяданні» (2003)
  • «Сонечныя пялёсткі : Апавяданні» (2003)
  • «Цікаўныя выдраняты : Апавяданні» (2003)
  • «Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі» (2004)
  • «Барабаншчыкі вясны : кніжка пра дзятлаў» (2008)
  • «Вочы Зямлі : кніжка пра беларускія азёры» (2008)
  • «Адмірал і яго каманда : кніжка пра матылькоў Беларусі» (2008)
  • «Нацыянальны парк „Белавежская пушча“» (2009)
  • «Нацыянальны парк „Прыпяцкі“» (2009)
  • «Славутыя рыбаловы» (2009)
  • «Жывая вада крыніц» (2009)
  • «Бярэзінскі біясферны запаведнік» (2010)
  • «Нацыянальны парк „Браслаўскія азёры“» (2010)
  • «Па слядах ваўка» (2010)
  • «На далонях вечнасці» (2010)
  • «Срэбнакрылыя стужкі» (2010)
  • «Птушкі побач з намі» (2011)
  • «Чаму зніклі маманты?» (2011)
  • «Беларуская лета» (2011)
  • «У госці да мядзведзяў» (2012)
  • «Беларуская восень» (2012)
  • «Беларуская зіма» (2012)
  • «Беларуская вясна» (2012)
  • «Таямнічая замова» (2012)
  • «Рыжая акрабатка» (2012)
  • «Зайцаў хлеб» (2013)
  • «Год-карагод : апавяданні и мініяцюры» (2013)
  • «Шлях Рагвалода : апавяданні, аповесці, пераказы» (2013)
  • «Начны князь» (2013)
  • «Вячэра для вожыка» (2013)
  • «Белыя рысы на чорным полі : Кніга пра пісьменнікаў і мастакоў» (1995)

Выбранае

рэдагаваць
  • «Выбранае : У 2 тамах» (2005)

Пераклады на расейскую мову

рэдагаваць
  • Яговдик, В. И. Стронга : Повесть, рассказы / В. И. Яговдик; Пер. с белорус. В. Щедриной. — Москва : Молодая гвардия, 1987. — 141 с.
  • Яговдик, В. И. Горсть ягод : рассказы о природе / В. И. Яговдик; Пер. с белорус. В. Машкова; худож. Ю. Н. Алисевич. — Минск : М. Яговдик, 2007. — 62 с.
  • Принцесса в подземном царстве : белорусские народные сказки / пересказ В. Яговдика; вступительная статья О. Афанасьевой; худож. П. Ю. Татарников. — Москва : Издательский Дом Мещерякова, 2012. — 109 с.