Сьвятлана Калядка
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Калядка.
Сьвятла́на Ўладзімераўна Каля́дка (31 траўня 1971) — беларуская літаратуразнаўца. Сфэра навуковых інтарэсаў — тэарэтычная паэтыка, гісторыя літаратуры, гэндарныя дасьледаваньні, літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі, тэксталёгія, творчасьць клясыкаў Максіма Танка, Яўгеніі Янішчыц, а таксама сучасных аўтараў.
Сьвятлана Калядка | |
Дата нараджэньня | 31 траўня 1971 (53 гады) |
---|---|
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратар |
Навуковая сфэра | літаратуразнаўства[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (2021) |
Узнагароды |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыла Берасьцейскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1993 годзе, асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1996 годзе. Кандыдат філялягічных навук (1999), дацэнт (2007). Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі.
Творчасьць
рэдагавацьАўтар манаграфій «Непрыручаная птушка Палесься: Творчая індывідуальнасьць Яўгеніі Янішчыц» (2007), «Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі „жаночага шчасьця“» (2010), «Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі» (2014), «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» (2018).
Адзін з аўтараў калектыўных манаграфій «Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: Сыстэма каштоўнасьцей і прыярытэтаў» (2006), «Літаратура пераходнага пэрыяду: Тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу» (2007), «Міждысцыплінарныя дасьледаваньні актуальных праблем тэорыі літаратуры» (2011), «Человек-творец в художественном пространстве славянских литератур» (Санкт-Пецярбург, 2013) і інш.
Адзін з аўтараў вучэбных дапаможнікаў «Русский язык: краткий справочник: Орфография. Пунктуация» (2016, у суаўтарстве з І. Капыловым), «Школьный курс. Русский язык. 5-11 классы» (2016, у суаўтарстве з І. Капыловым).
Укладальнік і складальнік Збору твораў Максіма Танка ў 13 тамах (2006—2012), чатырохтомнага выданьня «Яўгенія Янішчыц: творы, жыцьцяпіс, камэнтары» (Т.1, 2016; Т.2, 2017, Т.3, 2019). Таксама аўтар больш за 180 навуковых прац (навуковыя, навукова-папулярныя, крытычныя артыкулы, выступы на рэспубліканскіх, міжнародных навуковых канфэрэнцыях, рэцэнзіі і г.д.). Выступала на канфэрэнцыях і публікавалася ў замежных навуковых выданьнях Украіны, Польшчы, Расеі, Летувы, Вугоршчыны.
Удзельнічала ў стварэньні дакумэнтальнага фільму пра Яўгенію Янішчыц «Небясьпечны талент» (2008), «Яўгенія Янішчыц: сьмерць паэта» (2018).
Узнагароды
рэдагавацьЗа манаграфію «Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі» атрымала Нацыянальную літаратурную прэмію Рэспублікі Беларусь ў намінацыі «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» за 2018 год[2].
Бібліяграфія
рэдагавацьНавуковыя манаграфіі, калектыўныя манаграфіі
рэдагаваць- Літаратуразнаўчая тэорыя паэтычнай эмоцыі. — Менск : Беларуская навука, 2018. — 350 с.
- «Жаночае» і «мужчынскае» пісьмо ў сучаснай беларускай паэзіі // Тэорыя літаратуры ў дыялёгу эўрапайскіх культур / рэд. М. А. Тычына ; Цэнтар дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. — Менск : Беларус. навука, 2017. — С. 163—183.
- Максім Танк: новыя факты, матэрыялы, інтэрпрэтацыі. — Менск: Беларус.навука, 2014. — 485 с.
- Модель «женского счастья» в поэзии Раисы Боровиковой // Человек-творец в художественном пространстве славянских литератур / Отв. ред. Н. М. Куренная, М. В. Лескинен. — М.: Институт славяноведения РАН; Санкт-Пецярбург: Нестор-История, 2013. — С. 242—258.
- Экзістэнцыяльныя праблемы ў беларускай паэзіі // Міждысцыплінарныя даследаванні актуальных праблем тэорыі літаратуры. — Менск: Бел.навука, 2011. — С. 200—245.
- Беларуская сучасная жаночая паэзія: Мастацкія канцэпцыі «жаночага шчасця». — Менск: Бел.навука, 2010. — 163 с.
- Непрыручаная птушка Палесься: Творчая індывідуальнасьць Яўгеніі Янішчыц. — Менск: Бел. навука, 2007. — 216 с.
- Псыхалягічныя тыпы ў інтэрсуб’ектыўнай прасторы жаночай лірыкі каханьня // Сучаснае беларускае літаратуразнаўства: сыстэма каштоўнасьцей і прыярытэтаў. — Менск: Бел. навука, 2006. — С. 236—269.
- Жанчына ў соцыюме: гэндэрны асьпект (па творчасьці беларускіх паэтэс ХХ — пач. ХХІ стст.) // Літаратура пераходнага пэрыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. — Менск: Бел. навука, 2007. — С. 179—263.
- Паэзія Яўгеніі Янішчыц: станаўленьне творчай індывідуальнасьці: Аўтарэфэрат дысэртацыі на атрыманьне навуковай ступені кандыдата філялягічных навук. Менск, 1999. — 20 с.
Падрыхтоўка і выданьне Збору твораў
рэдагаваць- Танк, М. Збор твораў : у 13 т. Т. 1—13 / Максім Танк ; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы. — Менск : Беларус. навука, 2006—2012.
- Яўгенія Янішчыц: творы, жыцьцяпіс, камэнтары. У 4 т. / уклад: С. У. Калядка, Т. П. Аўсяннікава; рэд. тома Л. Г. Кісялёва. — Менск: Беларуская навука, Т. 1 — 2016; Т. 2. — 2017; Т. 3 — 2019.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kaljadka, Svjatlana Uladzìmìraŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Нацыянальная літаратурная прэмія