Мікола Маляўка

Беларускі пісьменьнік

Міко́ла Маля́ўка (Мікалай Аляксандравіч Маляўка; нар. 13 сьнежня 1941, вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён Менскай вобласьці) — беларускі паэт, перакладчык.

Мікола Маляўка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Мікалай Аляксандравіч Маляўка
Нарадзіўся 13 сьнежня 1941 (81 год)
Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён Менскай вобласьці
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, перакладчык
Мова беларуская
Дэбют 1957, «Чырвоная змена»
Прэміі Залаты купідон
Узнагароды
Творы на сайце Knihi.com

ЖыцьцяпісРэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля сканчэньня Мікалаеўшчынскай сярэдняй школы (1958) два гады працаваў на лесанарыхтоўках у Карэліі. У 1965 скончыў філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Леніна. Настаўнічаў у Воранаўскім і Крупскім раёнах, служыў у Савецкай Арміі, працаваў у рэдакцыі нясьвіскай раённай газэты «Чырвоны сцяг», старэйшым рэдактарам на Беларускім радыё. З 1969 — старэйшы рэдактар рэспубліканскага мэтадычнага кабінэту Міністэрства культуры БССР, з 1976 — старэйшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграмаў Беларускага тэлебачаньня. З 1980 — супрацоўнік часопісу «Вясёлка».

ТворчасьцьРэдагаваць

Друкавацца пачаў у 1957 року (газэта «Чырвоная змена»). Піша для дарослых і дзяцей.

Выйшлі зборнікі паэзіі «Едуць маразы» (1966), «Жалеза» (1970), «Лотаць» (1973), «Круг» (1977), «Эстакада» (вершы і паэма, 1982), «Дар» (вершы і паэма, 1985), «Аднавякоўцы» (вершы, баляды, байкі, 1988), «Зімні дождж» (1991), «Ручнічок на крыжы» (1995), «Покуць» (2001), «Сядзіба, або Хата з матчынай душой» (2002), «Старая зямля» (2005), «Ой, бярозы і сосны…» (2006), «Дзічка ў полі» (2007), «Крыштальная галінка сьнегападу» (2011), «Беражыце шыпшыну» (2013), «Нябесны фатограф» (2016). Для дзяцей выдаў кніжкі вершаў і казак «Дзед і ўнучка» (1983), «Салодкі лядзяш» (1986), «Як дом будавалі» (1987), «Дзе жывуць казкі» (1994), «Запрашаем на калядкі» (1998), «Папялушка» (2000), «Пачынайце дзень з усмешкі» (2013), «З вудай на вясёлцы» (2013), кнігу прозы «Коласаў абярэг: дзецям пра Якуба Коласа» (2011)[1].

Прэміі і ўзнагародыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Бязьлепкіна, Аксана (6 лютага 2012) Беззаганны Колас Літаратура. ARCHE ПачатакПраверана 8 студзеня 2017 г.
  2. ^ Ф. Фядотаў. (7 верасьня 2012) Лаўрэат «Залатога Купідона» — Мікола Маляўка. «Прамень». Праверана 8 студзеня 2017 г.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Мікола Маляўка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.