Наргайла
Наргайла (Наргейла), Наргела (Наргель) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Нарґайла лац. Nargajła / Narhajła | |
Nargella | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Nero + Gelo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Наргейла, Наргела, Наргель, Наргал, Наркела |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Нарґайла» |
Паходжаньне
рэдагавацьНора або Нера (Noro, Nero) і Гайла або Гела (Gailo, Gelo) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normunt) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць'[3], стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[4], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[5]. У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Nargella[6].
Імя Нарыгель адзначалася ў Прусіі (ваколіцы Мэмэлю): Matehko Narigell (1511—1520 гады)[7]. Апроч таго, у Прусіі бытавала прозьвішча Norgal (Norgall)[8][9][10][11], адзначалася прозьвішча Norgel[12].
У Польшчы адзначаюцца прозьвішчы Наргела (Nargeło, Nargełło, Nargiełła, Nargiełło), Наргель (Nargel, Nargiel), Норгель (Norgiel), Наргілевіч (Norgielewicz)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: под сведомомъ людеи добрыхъ: <…> Станька Наркгеиловича… Писан у Ганусишъкахъ (4 жніўня 1501 году)[14]; людеи наших Стоклишского повета… конюхов… а Ивашка Наркгеиловича (19 студзеня 1515 году)[15]; Юреи Наркеловичъ[16], Наркгаиловая вдова[17], Юшко Наркгеловичъ[18], Кгодвяд Наркгаиловичъ[19], Наркгал Судмонътовичъ[20] (1528 год); в бояр нашых волости Ейшишъское… в Наца Наркеловича и детей его: Митка а Станислава (26 чэрвеня 1530 году)[21]; Юревая Наркгеловича Барбара (9 студзеня 1534 году)[22]; боярыни жижморская Юревая Наркгеловича (5 сакавіка 1534 году)[23]; Андрей Наркгелович… Наръкгеловщину… Монтвид Наргелович (1537—1538 гады)[24]; соляники господарьские, на имя Павелъ а Петръ Наркеловичи (14 ліпеня 1539 году)[25]; подданый господарьский Петръ Наркгиловичъ (24 жніўня 1539 году)[26]; подданый господарьский Кринчанинъ на имя Петръ Наркгеловичъ и зъ сыномъ своимъ Петрашомъ… отцу моему небожчику Наркгелу (22 лістапада 1539 году)[27]; соленикъ господарьский Городенский Петръ Наркгеловичъ (3 студзеня 1541 году)[28]; Januc Nargieliowic (1558 год)[29]; Grig Nargieliowicz… Nargiel Pleban (24 верасьня 1585 году)[30]; Norgełowicza (1603—1629 гады)[31]; земенин господарски земъли Жомоитскои пан Ян Томашевич Норкгаило… по земянъ господарскихъ земъли Жомоитскои, пана Мартина Якгъминовича Юшъкевича Норкгаила и сынов его Станислава, Анъдрея а Миколая Мартиновичовъ Якгминовича Норкгаиловъ и братаничовъ его Мартина Якгъминовича, Абрама Адамовича Якгъминовича Норкгаила… Норкгаилами… Наркгаилами… Норкгаила… Наркгаила (9 чэрвеня 1614 году)[32]; Iosephus Norgiełło (1619—1690 гады)[33]; Krystof Nargieyłło (1621 год)[34]; ręką swą podpisałem Malcher Nargiełowicz (3 сакавіка 1674 году)[35]; Marek Norgello (1675—1677 гады)[36]; Dno Stanislao Nargiełowicz (8 лютага 1676 году)[37]; Michał Nargielewicz (26 кастрычніка 1736 году)[38]; Antonius Nargiełłowicz (1794 год)[39]; Benedykt Nargiełło (1803 год)[40].
Носьбіты
рэдагаваць- Барбара Юр’евая Наргелавіча — жыжмарская баярыня, якая ўпамінаецца ў 1534 годзе
- Якуб Пацавіч Наргеловіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1595 годзе[41]
- Марцін Наргелевіч (Marcin Norgielewicz) — жыхар Вільні, які ўпамінаецца ў 1642 і 1645 гадох[42]
- Андрэй і Пракоп Наргелі — жыхары вёскі Даўгасельцаў (Гарадзенскі павет), якія ўпамінаюцца ў 1737 годзе[43]
- Восіп Аляізавіч Наргіла — шляхціч з ваколіцаў Шаўляў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[44]
Наргелы і Наргелевічы — літоўскія шляхецкія роды[45].
На 1886 год вёска Наргелішкі існавала ў Мікалаёўскай воласьці[46].
На гістарычнай Троччыне існуе вёска Наргелішкі, у гістарычнай Прусіі — Норгален.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 1168.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 410.
- ^ Rowell S. C. Aspects of settlement in the Klaipėda District (Memelland) in the late fifteenth and early-sixteenth centuries // Acta historica universitatis Klaipedensis. T. 11, 2005. P. 30.
- ^ NORGAL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ NORGALL (Ortsfamilienbuch Eichhorn), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ NORGALL (Ortsfamilienbuch Stockheim), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ NORGALL (Ortsfamilienbuch Deutsch Wilten), Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ NORGEL, Verein für Computergenealogie e.V. (CompGen)
- ^ Naruszewicz-Duchlińska A. Surnames of Lithuanian origins in Polish anthroponomy // Preservation of Cultural Heritage and Strengthening of Regional Identity. — Klaipėda, 2008. S. 84—88.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. С. 229.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 207.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 84.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 163.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 165.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 169.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 407.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. С. 97.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. С. 104.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 136, 178, 320.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 14.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 144.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 216.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 250.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 5.
- ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 255.
- ^ Ragauskaitė A. XVII a. pirmosios pusės Kauno miestiečių asmenvardžių kilmė // Acta linguistica Lithuanica. T. 43, 2000. P. 98.
- ^ Jablonskis K. Nauji Vytauto laikotarpio aktai // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 382—383.
- ^ Maciejauskienė V. Gruzdžių pavardės: istorija ir dabartis // Lietuvos lokaliniai tyrimai. 2010. P. 4.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 85.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 319.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 93.
- ^ Žemaičių vyskupijos vizitacija 1675—1677 m. // Fontes Historiae Lituaniae. Vol. X, 2011. P. 434.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 7. Акты Городненского гродского суда. — Вильна, 1874. С. 302.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 192.
- ^ Szawle, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 15—16.
- ^ Frejlich K. Pod przysądem horodnictwa wileńskiego. O jurydyce i jej mieszkańcach w XVII wieku. — Toruń, 2022. S. 158, 176.
- ^ Яўген Анішчанка, Кустин, Долгопольцы, Петровцы, Писаревцы, Огородники, Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 кастрычніка 2016 г.
- ^ Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 330.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Н, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 176.