Наргелішкі (лет. Norgeliškės) — вёска ў Летуве, каля ракі Нёману. Уваходзяць у склад Пунскага староства Аліцкага раёну Аліцкага павету.

Наргелішкі
лац. Nargieliški
лет. Norgeliškės
Краіна: Летува
Павет: Аліцкі
Раён: Аліцкі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 54°27′0″ пн. ш. 24°5′38″ у. д. / 54.45° пн. ш. 24.09389° у. д. / 54.45; 24.09389Каардынаты: 54°27′0″ пн. ш. 24°5′38″ у. д. / 54.45° пн. ш. 24.09389° у. д. / 54.45; 24.09389
Наргелішкі на мапе Летувы
Наргелішкі
Наргелішкі
Наргелішкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Іменная аснова -нар- (-нор-) (імёны ліцьвінаў Нарэла, Нарвід, Нарымунт; германскія імёны Narelo, Norvid, Normund) паходзіць ад гоцкага nasjan 'захоўваць, ратаваць', стараверхненямецкага -neri 'уратаваньне, утрыманьне'[1], а аснова -гайл- (-гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[2]. У гістарычным германскім (гоцкім) арэале адзначалася імя Nargella[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гісторыя

рэдагаваць

У XIX ст. Наргелішкі ўваходзілі ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1905 год — 89 чалавек[8]
  1. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 187.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17—18.
  3. ^ Repertori D’Antropònims Catalans (RAC). Vol. 1. — Barcelona, 1994. P. 410.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ Słownik geograficzny... T. VII. — Warszawa, 1886. S. 176.
  8. ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 311.