Нарбуты (Іўеўскі раён)

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

На́рбуты[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Якунькі. Уваходзяць у склад Суботніцкага сельсавету Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Нарбуты
лац. Narbuty
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 11 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843106
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°4′44″ пн. ш. 25°48′55″ у. д. / 54.07889° пн. ш. 25.81528° у. д. / 54.07889; 25.81528Каардынаты: 54°4′44″ пн. ш. 25°48′55″ у. д. / 54.07889° пн. ш. 25.81528° у. д. / 54.07889; 25.81528
Нарбуты на мапе Беларусі ±
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты
Нарбуты

Назва рэдагаваць

Асноўны артыкул: Нарбут (імя)

Імя Нарбут адпавядае старажытнаму германскаму імю Norpod[2]. У Польшчы адзначалася гістарычнае бытаваньне германскага імя Nierbota[3].

Гісторыя рэдагаваць

У сярэдзіне XVIII ст. у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. належала да Суботніцкай парафіі.

У 2-й палове XIX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. у складзе маёнтку Жамыслаўль, 16 рэвіскіх душ, уласнасьць Умястоўскіх. У 1897 г. 10 двароў, 78 жыхароў, у 1909 г. 12 двароў, 98 жыхароў, якія мелі 36 галоў буйной рагатай жывёлы, 10 коней, 94 дзесяціны зямлі.

У 1921—1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 16 двароў, 91 жыхар.

3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 114 жыхароў) у Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. пад нямецкай акупацыяй. У 1952 г. арганізаваны калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага. У 1970 г. 94 жыхары. Потым у складзе калгаса «Жамыслаўль».

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1999 год — 28 чалавек, 16 двароў
  • 2009 год — 11 чалавек[4]

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 21.
  4. ^ Вынікі перапісу

Літаратура рэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.