Гепіды (лац. Gepedes, стар.-грэц. Γήπαιδες 'дзеці готаў'[1]) — роднаснае готам старажытнагерманскае племя, якое жыло ў III—VI стагодзьдзях на тэрыторыі Дакіі (заходняя частка сучаснай Румыніі) і на левым беразе Дунаю ў сучаснай Вугоршчыне.

Гепіды
Рэгіёны пражываньня

Ад пачатку мешкалі на Скандынаўскім паўвостраве. На мяжы нашай эры ўсьлед за готамі перасяліліся з Скандынавіі на паўднёвае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора[2]. Доўгі час жылі каля ўтокі Віслы, былі аднымі з стваральнікаў вельбарскай культуры.

  1. ^ Skibiński T. Kształtowanie się obrazu Gepidów w źródłach antycznych i wczesnośredniowiecznych (III—VII wieku) // Vox Patrum. Vol. 75, 2020. S. 464.
  2. ^ Samsonowicz H. Historia Polski do roku 1795. — Warszawa, 1990. S. 12.