Бутырык, Бутрык (Бутрыка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Butteric
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Rick
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бутрык, Бутрыка
Зьвязаныя імёны Richboto
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутырык»

Паходжаньне

рэдагаваць

Буцерык, Бутарык або Ботрык (Buttericus, Butariks[1], Botric[2]) і Рыхбота (Richboto) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Вільбут, Сайбут; германскія імёны Botvid, Willebut, Seiboth) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[4], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[5], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: въ бояръ нашихъ Виленского повета… въ Добка Бутриковича и въ его детей, въ Шимона и въ Павла а въ Лаврина а въ Григора (26 жніўня 1501 году)[7]; Stas Butrikowicz (7 красавіка 1610 году)[8]; Wiktoria Butryk (1808 год)[9].

Носьбіты

рэдагаваць

Бутрыкі — парафіяне царквы ў Хажова (Меншчына) на 1917 год[11].

На 1910 год існавала вёска Батрыкаўшчына (Батрыкоўшчына) у Аршанскім павеце Магілёўскай губэрні[12].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 167.
  2. ^ Searle W. G. Onomasticon anglo-saxonicum. — Cambrigde, 1897. P. 112.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 1260.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  5. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 188.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 206.
  7. ^ Акты Литовской метрики. Т. 1, вып. 2. — Варшава, 1897. С. 92.
  8. ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 49.
  9. ^ Kietowiszki, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Яўген Анішчанка, Горовичи имение 1788 в Новогрудском воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 сьнежня 2015 г.
  11. ^ Яўген Анішчанка, Хожева церковь Вилейского уезда 1917 прихожане список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 красавіка 2016 г.
  12. ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 132.