Міхал Вівэг (па-чэску: Michal Viewegh; нар. 31 сакавіка 1962) — чэскі пісьменьнік і публіцыст, самы пасьпяховы на сёньняшні дзень празаік.

Міхал Вівэг
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 31 сакавіка 1962(1962-03-31)[1][2][3][…] (62 гады)
Сужэнец Вэраніка Вівэгава[d][6]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці 1990 — цяпер
Жанр раман
Мова чэская мова[3][7]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
http://www.viewegh.cz
Міхал Вівэг

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям’і хіміка і юрысткі. У 1980 годзе скончыў гімназію ў Бэнэшаве, вывучаў багемістыку і пэдагогіку на Філязофскім факультэце Карлавага ўнівэрсытэту ў Празе (скончыў навучаньне ў 1988 годзе).

Пачаў друкавацца ў 1983 годзе, у часе навучаньня ва ўнівэрсытэце. Пасьля атрыманьня дыплёму некаторы час працаваў па спэцыяльнасьці (настаўнікам). З 1993 году на працягу двух гадоў быў рэдактарам у выдавецтве «Чэскі пісьменьнік», пасьля займаўся выключна ўласнай творчасьцю.

Ляўрэат прэміі Іржы Ортэна за 1993 год.

Творчасьць

рэдагаваць
  • «Názory na vraždu», 1990 («Погляды на забойства») — аўтарскі дэбют.
  • «Báječná léta pod psa», 1992 («Цудоўныя гады псу пад хвост», па-беларуску асобнай кнігай у 2013, пераклад Сяргея Сматрычэнкі)
  • «Nápady laskavého čtenáře», 1993 («Ідэі ласкавага чытача»)
  • «Výchova dívek v Čechách», 1994 («Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі», па-беларуску ў часопісе «ARCHE», пераклад Сяргея Сматрычэнкі)
  • «Účastníci zájezdu», 1996 («Удзельнікі падарожжа»)
  • «Zapisovatelé otcovský lásky», 1998 («Запісвальнікі бацкоўскай любові»)
  • «Povídky o manželství a o sexu», 1999 («Апавяданьні пра шлюб і сэкс»)
  • «Nové nápady laskavého čtenáře», 2000 («Новыя ідэі ласкавага чытача»)
  • «Švédské stoly aneb Jací jsme», 2000 («Швэдзкія сталы, альбо Якія мы»)
  • «Román pro ženy», 2001 («Раман для жанчын»)
  • «Báječná léta s Klausem», 2002 («Казачныя гады з Клаўсам»)
  • «Případ nevěrné Kláry», 2003 («Справа нявернай Клары»)
  • «Na dvou židlích», 2003 («На двух крэслах»)
  • «Vybíjená», 2004
  • «Tři v háji», 2004 — супольна з Галінай Паўлоўскай і Івай Герцыкавай
  • «Lekce tvůrčího psaní», 2005 («Урокі творчага пісьма»)
  • «Andělé všedního dne», 2007 («Анёлы будзённасьці»)

Творы Міхала Вівэга перакладзеныя на вугорскую, беларускую, нідэрляндзкую, харвацкую, нямецкую, баўгарскую, сэрбскую, дацкую, славенскую, расейскую, польскую, італьянскую, ангельскую, францускую, летувіскую, гішпанскую, фінскую, македонскую, кітайскую мовы і іўрыт.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Міхал Вівэгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў