Аўтар

стваральнік арыгінальнага твору

Аўтар — фізычная асоба, творчай працай якога створаны твор.

Пісьменьнік — карыкатура на Віктора Юго

Аўтар (па-лацінску: auctor) — творца ўсялякага літаратурнага, музычнага ці любога мастацкага твору і наогул ўсялякага твору розуму, увасобленага мастацтвам. Апроч гэтага, пад аўтарам разумеюць стваральніка чыста навуковых прац.

Гісторыя

рэдагаваць

Аўтарскае права звалося калісьці не зусім дакладна разумовай уласнасьцю (proprieté d’intelligence), у Нямеччыне імпэратарскім законам 11 чэрвеня 1870 г. гэтая ўласнасьць была названа Urheberrecht.

У XX стагодзьдзі стала агульнапрызнаным паняцьце інтэлектуальнай уласнасьці.

Аўтарскі стыль

рэдагаваць

Кожны аўтар валодае сваім непаўторным аўтарскім стылем. Напрыклад пры выданьні клясычных літаратурных твораў часта захоўваюць аўтарскія нэалягізмы і нават відавочныя граматычныя і артаграфічныя памылкі аўтара дзеля максымальна поўнай перадачы аўтарскага стылю. Пасьля часам яны нават становяцца новай літаратурнай нормай.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць