Сяргей Сматрычэнка
Сяргей Сматрычэнка (нар. 27 сакавіка 1977, Віцебск) — беларускі філёляг-славіст, перакладчык, рэдактар.
Сяргей Сматрычэнка | |
Род дзейнасьці | Перакладнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1977 (47 гадоў) |
Месца нараджэньня | Віцебск, Беларуская ССР, СССР |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | перакладнік, пісьменьнік, славіст, багеміст |
Навуковая сфэра | багемістыка[1], славістыка[d][1] і пераклад[1] |
Месца працы | |
Жонка | Жанаты |
Дзеці | Дачка |
Сайт | smatrycenka.livejournal.com |
Навучаўся ў Беларускім гуманітарным ліцэі імя Якуба Коласа, дзе зацікавіўся чэскаю моваю[2]. Скончыў філялягічны факультэт БДУ. Пасьля сканчэньня выкладаў тамака чэскую і славацкую мовы. Пасьля 2 гады працаваў асыстэнтам у Інстытуце славістыкі Венскага ўнівэрсытэту.
Напрыканцы 1990-х пачаў супрацоўнічаць з часопісам «ARCHE», у розны час працаваў у газэце «Наша Ніва», Беларускім ПЭН-цэнтры і інш. Заснавальнік і куратар кніжнай сэрыі «Чэшская калекцыя» ў выдавецтве Ігара Логвінава. Суарганізатар некалькіх міжнародных літаратурных акцыяў, у тым ліку фэстывалю «Месяц аўтарскага чытання-2007» з удзелам 30 беларускіх пісьменьнікаў у чэскім Брне.
Укладальнік і перакладчык «Анталогіі беларускага апавядання» па-чэску. Публікуецца найперш у беларускіх, чэскіх і славацкіх пэрыядычных выданьнях. Сярод аўтараў, перакладзеных на беларускую мову, — Яхім Топал, Ёзэф Топал, Міхал Вівэг, Мілан Кундэра, Багуміл Грабал, Вацлаў Гавэл, Мілаш Урбан, Эва Кантуркава, Вацлаў Чэрны і інш.
Пераклады
рэдагаваць- Міхал Вівэг, Выхаваньне дзяўчат у Чэхіі (раман) // ARCHE: Чэскі альбом, 4/2003 (пачатак), ARCHE: Віленскі нумар, 5/2003 (заканчэньне)
- Вацлаў Гавэл Пратэст (Protest). П’еса.
- Багуміл Грабал, Пабітэлі; Ярмілка (апавяданні) // Крыніца, 1/1998
- Вацлаў Граб’е Блюз для блазнаватай дзяўчыны. Вершы.
- Бара Грэгарава, камень — гара — папера (фрагменты) // ARCHE, 6/2009
- Пэтра Дваржакава Я — голад (Já jsem hlad). Фрагменты з кнігі.
- Эва Кантуркава, Сяброўкі з дому смутку (фрагменты) // ARCHE: Кабеты, 3/1999
- Мілан Кундэра, Страчаныя листы (фрагменты) // Крыніца, 10/1998
- Мілаш Мацоўрак. Мах і Шэбестава вандруюць па свеце (аповесьць для дзяцей). Albatros, Praha 2004
- Онджэй Сэкара «Кніжка Ферды Мураша», Albatros, Praha 2004
- Самусь Тале, Кніга пра пагост (раман; пад псэўданімам Мацей Дурачок) // ARCHE, 9/2010
- Ёзэф Топал, Бывай, Сакраце (п’еса) // Філіп, Яхім, Ёзэф Топалы: Анёл, Логвінаў, Менск 2008
- Яхім Топал, Анёл (раман) // Філіп, Яхім, Ёзэф Топалы: Анёл, Логвінаў, Менск 2008
- Мілаш Урбан, Пустка; Беларуска (апавяданні) // ARCHE: Чэскі альбом, 4/2003
- Вацлаў Чэрны, Разьвіцьцё і злачынствы панславізму // ARCHE: Панславізм, 1/2000.
- Марыя Шцястна Усё будзе як і раней… Вершы.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ ПРЫШЭСЬЦЕ ЛІТАРАТАРА Гутарка зь Лявонам Баршчэўскім Беларускі Калегіюм