Дыплём

сэртыфікат, які пацьвярджае званьне, тытул ці прывілей

Дыплём (франц. Дыплём, ад стар.-грэч. Δίπλωμα — складзены ўдвая аркуш або дакумэнт) — афіцыйны дакумэнт аб заканчэньні пачатковай прафэсійнай, сярэдняй прафэсійнай (спэцыяльнай) або вышэйшай навучальнай установы і прысваеньні адпаведнай кваліфікацыі; афіцыйны дакумэнт аб прысваеньні вучонай ступені або вучонага званьня.

У Старажытным Рыме дыплёмам называлі дзьве бронзавыя шыльды, якія выдаваліся пры звальненьні адслужыламу ў дапаможных частках салдату, і ў якіх згадваліся дадзеныя аб яго службе, удзеле ў бітвах і г. д. Гэтыя шыльды служылі падставай для прадастаўленьня пэўных прывілеяў, у тым ліку рымскага грамадзянства.